Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік). Віктар Шалкевіч

Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік) - Віктар Шалкевіч


Скачать книгу
да іх настаўнікі, вучні-выпускнікі і іхнія бацькі і балявалі сабе, выпіваючы і закусваючы. Народ наш па вайне не вельмі быў заможны, так што, што маглі зрабіць у хаце – рабілі ў хаце – салаты і вінегрэты, што маглі – куплялі ў краме. А хадзіў тады паміж будынкамі школы ўначы стораж па прозвішчы Сакалоўскі – пільнаваў, дык добрыя людзі далі яму бутэльку гарэлкі, велізарную місу вінегрэту – хай і табе будзе свята. Стораж годна прыняў пачастунак, падзякаваў, акуратна ўмастаколіўся пад кустамі бэзу, афуярыў гэную бутэльку, закусіў вінегрэтам і заснуў. Праз некалькі гадзінаў прачнуўся – а помніка Сталіну, які стаяў на пастаменце перад будынкам школы, няма!!!

      Назаўтра з ранку бедны стораж, прысеўшы ля акна на табурэтку, чакаў прыезду «чорнага ворана», малілася і плакала жонка, і выбіраўся ўжо грамадзянін Сакалоўскі ў магаданскія катаргі, праўда, на працу-такі школу вартаваць хадзіў, але тоячыся, позна ўвечары… Мінуў дзень, другі і трэці, па яго так ніхто і не прыязджаў, і неяк гэта ўсё само сабою тыдні праз два забылася, і капцы – як не было ніколі Сталіна ў мястэчку Р.

      Так паціху гэтыя фокусныя бальшавікі сваімі ўласнымі рукамі знішчылі ўсялякі след па волаце, сейбіту і лепшым сябры фізкультурнікаў. І калі яшчэ напачатку пяцідзясятых беларускія мястэчкі і гарады былі ўпрыгожаныя двума абавязковымі помнікамі, то ў сярэдзіне шасцідзясятых застаўся ў нас толькі асірацелы Ільіч. Каля яго мы стаялі ў ганаровым каравуле кожнае дваццаць другое красавіка, яму чыталі вершы, аддавалі салюты, дзякавалі за шчаслівае дзяцінства, пісалі сачыненні і бажыліся быць заўжды гатовымі змагацца за ягоную справу. Нават дрэвы ў гонар стагоддзя з яго нараджэння пасадзілі, і то самыя найлепшыя – дубы!

      Прайшлі гады, дубы папрымаліся і скінулі ўвосень першыя жалуды з галінаў, ды вось толькі нешта ў Савецкім Саюзе перастала дапасоўвацца, даклейвацца і прыцірацца, і ён пачаў паціху-паціху, але развальвацца. Заўсёды, калі ў Саюзе адбывалася нешта не так, то найбольш зацятыя яго адвакаты і нахлебнікі – гультаі з партбілетамі ў кішэнях – верашчалі пра перабудову, пра вяртанне да ленінскіх нормаў партыйнага жыцця, да ленінскай прастаты і шчырасці. Толькі ж пазнаходзілася на той час дастаткова гісторыкаў у акулярах з тоўстымі шкелцамі, каторыя ўсе свядомыя сталыя гады праседзелі паміж пыльных паліцаў у архівах, і такога там панаадшуквалі, і пра каго б вы думалі – пра самога Леніна, і не пакінулі ад гэтай ягонай кіношнай прастаты і тэатральнай шчырасці нічога.

      Півахлёб і ўдзельнік доўгіх словаблудных дыскусіяў у швейцарскіх кавярнях, нямецкі шпіён і здраднік інтарэсаў Вялікай Расіі, аматар палявання на бяскрыўдных перапёлак і шэрых зайчыкаў, крывавы кат расійскіх рабочых і сялян, педафіл, жыдамасон, каханак Інэсы А. – уся гэтая пікантэрыя вылівалася са старонак газет у неўскаламучаныя душы працоўных СССР і знявечвала ўшчэнт просты і ясны воблік найчалавечнейшага з чалавечных. І такога народ свайму нядаўняму герою і правадыру, увасабленню разнастайных ідэалаў, ужо


Скачать книгу