Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік). Віктар Шалкевіч

Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік) - Віктар Шалкевіч


Скачать книгу
прыгожае гэтае жыццё, і зразумеюць, чаму старая бабуля на двары перад суседнім пад’ездам так не хоча паміраць… Пачынаецца канчатковы этап развітання з нябожчыкам. Нехта з пахавальнай каманды, хто больш-менш валодае словам, стае каля труны і з паперкі агалошвае біяграфію нябожчыка: дзе, калі і што. Потым слова бярэ калега з апошняга месца працы, гаворыць вельмі ціха, запалохана і каротка, відаць, што такія рэчы ён робіць ну вельмі рэдка… Потым запаноўвае маўчанне. Удава незразумела каму, нібы сама з сабою размаўляючы, выціскае з сябе: «Можа, яшчэ хто хоча што сказаць?..» Але ніхто нічога не хоча, усё і так ужо ясна, толькі зіхаціць нязвыкла сонца і апантана нясуцца ў апошняе ў гэтым годзе падарожжа «кудысьці» маленькія адважныя павучкі.

      Бацюшка, той самы, што быў на кватэры, падыходзіць да труны, кажуць, ён малайчына і вялікі разумнік, кандыдат філасофіі, выкладае ў новапаўсталым тутэйшым універсітэце, толькі калісьці рассварыўся са сваім праваслаўным начальствам у Жыровіцах і перайшоў да ўніятаў. Бацюшка прапануе сваякам развітацца з нябожчыкам, апырсквае яму і труну святою вадою і пачынае «Вечную памяць». Хлопцы-пахавальшчыкі зашрубоўваюць труну і ўсталёўваюць яе на нейкім прыгожым чатырохвугольным прыстасаванні з нержавейкі, пастаўленым над магільнаю ямаю, адзін з іх націскае на прыстасаванні адмысловы прыціск – і труна сама, вельмі, ну вельмі паволі, апускаецца, з’язджае ў магілу. Усе прысутныя проста слупянеюць ад уражання, а магільшчыкі задаволена разбіраюць прыстасаванне і хапаюцца за рыдлёўкі. Тры жменькі зямлі ўласнаю рукою трэба яшчэ кінуць у яму на вечка і адысці, каб даць магчымасць зрабіць гэта іншым. Хлопцы з рыдлёўкамі тым часам борздзенька закідваюць твайго сябру рыжаю зямлёю і фармуюць прыгожы бугорчык з крыжам, які потым прафесійна абстаўляюць вянкамі і букетамі кветак: ад сям’і і дачок – у галаву, усе астатнія – у ногі… Удава запальвае свечку і ўсталёўвае яе на магілу…

      Доўга, вельмі доўга збіраюцца людзі на памінкі, кагосьці трэба па сто разоў угаворваць, хтосьці не можа, бо з працы адпрасіўся толькі на пару гадзінаў, а гэты тое, а гэты гэтае. Урэшце прыходзяць усе, нават тыя, каторыя бажыліся і кляліся, што не змогуць, і ў зале маленькай кавярні палаца культуры будаўнікоў раптам не стае месца. Афіцыянты пачынаюць даносіць крэслы і дастаўляць талеркі з нажамі і відэльцамі. Нарэшце апошні прыйшоўшы ўціскваецца паміж бабулькамі, і можна пачынаць хаўтуры. Першая чарка, нейкія словы, другая чарка, ізноў нейкія словы, на гэты раз ты гаворыш, і разумееш, што не так, крыху не тое трэба было казаць… гарачае, трэцяя чарка, і ўсё гэта неяк па-язычніцку, хутка, мітусліва, непатрэбна, як быццам нябожчык быў нічога не вартым нулём, а не дырэктарам неблагога малога прадпрыемства. Высвятляецца паміж чаркамі, што ёсць у машыне да мястэчка G. месца і праз пятнаццаць хвілін трэба ехаць.

      Конец ознакомительного фрагмента.

      Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

      Прочитайте эту книгу целиком, купив


Скачать книгу