Дзень Святого Патрыка. Ганна Севярынец

Дзень Святого Патрыка - Ганна Севярынец


Скачать книгу
безданях, гэта здарылася нечакана і нелагічна. Экскурсавод, каментуючы нейкі здымак, раптам сказала не экскурсаводскім, а чалавечым голасам: «А наогул ён быў такі высачэзны, нават рослыя дзяўчыны ледзь даставалі яму да пляча». І сэрца Дамейкі закалацілася недзе ў жываце. Яна нібыта пабачыла: сінія вочы, чорныя, чамусьці ўскалмачаныя валасы, хударлявая, знявечаная сухотамі, прыгорбленая постаць, доўгія рукі з нервовымі пальцамі, дзіцячая ўсмешка – такі знаёмы, такі родны. Гэты Максім Багдановіч, які раптам так відавочна апынуўся побач з ёй, вельмі ж нагадваў аднаго дзесяцікласніка, які калісьці падабаўся Дамейцы, але ж той быў проста дзесяцікласнік, а гэты – паэт.

      І пачалося. Марына перачытала, перагледзела і перавучыла на памяць усё, што можна было перачытаць і перагледзець у тыя бязгуглавыя часы. Ужо потым яна адшукала ў сеціве і біяграфію Ганны Какуевай, і фотаздымкі маленькай Веранікі, і той самы агульны фотаздымак, з якога быў выразаны нейкі вусаты незнаёмец, якога мы ўсе лічым Багдановічам… А тады інтэрнэту не было. Чытаем тыя праснакі, якія надрукаваныя ў падручніках, астатняе дадумваем. А закаханыя дзяўчыны – як прыгожа яны дадумваюць! Яе Багдановіч быў чароўным. І сапраўдным.

      Менавіта таму Марына потым, у аспірантуры, і надалей, у навуковым жыцці, заўсёды адмаўлялася пісаць навуковыя тэксты розных жанраў па творчасці Багдановіча. Хіба што нарысы для беларускамоўных падлеткавых выданняў, пакуль яшчэ яны існавалі. Дзіцячае каханне, першае і адзінае на ўсё жыцце, сапраўднае, у якім не было ні расчараванняў, ні крыўдаў, ні непаразуменняў, каханне ўзаемнае, бо для каго ж яшчэ ён напісаў усе свае вершы, як не для яе, самай удзячнай і самай пільнай чытачкі. О, гэтыя вочы закаханай дзяўчыны! Яны бачаць чалавека такім, якім яго стварыў Гасподзь. Але ж з гэтага захапляльнага відовішча навуку не зробіш.

      У Марыны былі ўласныя стасункі з кожным героем гісторыі Багдановіча.

      Ці магла яна, напрыклад, добра ставіцца да Максімавага бацькі, Адама Ягоравіча?

      Дарэчы, усе гэтыя літаратурныя мамы і таты, якімі яны ёсць у школьных падручніках, заўсёды падаваліся Марыне нейкімі кардонавымі. Нават такія жахлівыя адносіны, якія суправаджалі нараджэнне і маленства Лермантава, у падручніках заўсёды выглядалі салодка і глазуравана, нешта накшталт «не сышліся характарамі». Цяжарная ад прыгоннага конюха нешчаслівая Марыя Арсеннева, не вельмі пераборлівы ў сродках, нішчымны маёр Юры Лермантаў, які пагадзіўся схаваць ганьбу суседкі за нядрэнную ўзнагароду, трагічныя тры гады, якія павінны былі правесці побач гэтыя неблагія, але пакрыўджаныя лёсам людзі, нелюбоў, сваркі і нават бойкі… У такіх бацькоў і з’явіўся будучы геній – і менавіта таму ён геніем і вырас, напэўна. Але ж чамусьці дзецям прапануецца з маленства вучыць рознае хрэстаматыйнае трызненне.

      Гэтак жа было і з Адамам Ягоравічам. Засвоіўшы з падручніка вобраз Максімавага бацькі, палымянага барацьбіта за беларушчыну, выбітнога навукоўца, тытана думкі і сынавага паплечніка, яна ўжо


Скачать книгу