Marginalis. Кiрыл Стаселька

Marginalis - Кiрыл Стаселька


Скачать книгу
сабралі ў мясцовым доме культуры, дзе мужчына ў чорным гарнітуры, які прадставіўся Віктарам Сямёнавічам, пасля цёплага прывітання правёў кароткі інструктаж.

      – Я ганаруся сваёй краінай за тое, што ў ёй ёсць такія смелыя маладыя людзі, як вы. У хуткім часе выпадзе магчымасць паслужыць дзеля будучыні сваёй радзімы. Вам наканавана даказаць непрыяцелям Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і ўсяму свету, што камуністычны ўклад – самы лепшы і, у рэшце рэшт, з’яўляецца непазбежным на шляху пабудовы справядлівага, квітнеючага і шчаслівага чалавечага грамадства. Каб даказаць гэта, у вас ёсць цэлых дзесяць гадоў.

      Ужо заўтра вы адправіцеся ў сацыялістычнае паселішча, дзе для вас падрыхтавана ўсё неабходнае: дамы, бібліятэка, кінатэатр, сталовая, спартыўная зала і многае іншае. Ежу, адзенне, сродкі асабістай гігіены і медыкаменты вам будуць кожны тыдзень дастаўляць на самалёце. Як і ў сапраўдным камуністычным грамадстве, у нашым селішчы няма нічога асабістага – усё з’яўляецца агульным: дамы, рэчы, абавязкі і нават палавыя партнёры. Вам трэба будзе размеркаваць паміж сабой некаторыя дробныя бытавыя абавязкі, ад якіх мы не здолеем вас зберагчы: прыгатаванне ежы, уборка тэрыторыі, абслугоўванне кінатэатра і некаторыя іншыя. У астатнім жа ад вас нічога не патрабуецца, ад вас нават не патрабуецца працаваць. Адзінае, што вам трэба будзе – гэта пабудаваць сапраўднае камуністычнае грамадства, самае справядлівае і шчаслівае. Якім чынам будуць дасягнуты дадзеная мэты, залежыць толькі ад вас. Усё неабходнае вам у гэтай няпростай, але пачэснай і цікавай справе будзе прадастаўлена.

      У добры шлях! Ура, таварышы!

      На наступны дзень сто маладых хлопцаў і дзяўчат павезлі з завязанымі вачыма – у сувязі з крайняй сакрэтнасцю месцазнаходжання – на некалькіх аўтобусах. Дарога заняла цэлы дзень, і позна ноччу група з сотні маладых чалавек была дастаўлена пад канвоем узброенага суправаджэння на месца паселішча. Стомленая і галодная моладзь адразу ж асвоіла ў сталовай загадзя прыгатаваную вячэру, пасля чаго суправаджаючыя пакінулі тэрыторыю паселішча, а маладыя людзі разбрыліся па хатках. Хто быў жвавей, адразу ж заняў бліжэйшыя баракі, іншым жа давялося ў цемры яшчэ каля гадзіны шукаць незанятыя пакоі.

      На заўтрашні дзень, нягледзячы на доўгую дарогу, многія падняліся зранку ды адразу ж узяліся аглядаць тэрыторыю. Пяцьдзясят хлопцаў і пяцьдзясят дзяўчат хаатычна перамяшчаліся па селішчы, хто па адным, а хто невялікімі групамі па два-тры чалавекі. Ноччу гэтага было не відаць, але пры святле дня ў вочы адразу ж кідалася велізарная змрачнаватая сцяна з калючым дротам, якая па перыметры атачала сацыялістычнае паселішча. На тэрыторыі знаходзілася каля дзесяці баракаў, у кожным з якіх было па дзесяць асобных пакояў з агульнымі прыбіральняй і ваннай. У кожным пакоі меўся прасторны ложак, столік з крэслам і шафа. Акрамя дзесяці баракаў на тэрыторыі размяшчаўся цагляны двухпавярховы будынак, а таксама невялікі парк з помнікамі Марксу, Энгельсу,


Скачать книгу