Marginalis. Кiрыл Стаселька

Marginalis - Кiрыл Стаселька


Скачать книгу
сабе ў сапраўднай прычыне затрымкі ён не адважваўся, перабіраючы апраўданні адно за адным. Сімоне спрабаваў пераканаць сябе, што задума з ордэнам, як лічыў некалі Антоніа, пустая і дурная, што ні адзін з місіянераў, хутчэй за ўсё, так і не вернецца. Часам яго асільвалі сумневы і пачуццё віны: а што, калі яны ўсё ж вярнуліся, што, калі ён быў адзіным, хто падвёў ордэн. У любым выпадку, незалежна ад зыходу, яму не варта было здраджваць сябрам і старому настаўніку, ён мусіў быў вярнуцца ў прызначаны тэрмін. Чым хутчэй бег час, тым мацней яго асільвалі пакуты. Душэўныя пакуты апынуліся настолькі моцнымі, што Сімоне схіліўся да рашэння вярнуцца дадому, да сваіх бацькоў, якіх пакінуў у няведанні, сяброў і настаўніка, якія так і не дачакаліся яго.

      Мінула шаснаццаць гадоў, як малады Сімоне пакінуў радзіму. Ён адчуваў сябе тут ужо чужым. Шмат што змянілася. Вялікіх намаганняў каштавала рашэнне вярнуцца, але яшчэ большых высілкаў патрабавала сустрэча з бацькамі, Антоніа і іншымі членамі ордэна. Па прыездзе ён арандаваў сціплыя, але годныя апартаменты. Хваляванне суправаджала яго бесперапынна, што б ён ні рабіў, куды б ні пайшоў. Таму, не зацягваючы надоўга, на заўтрашні дзень Сімоне выправіўся, каб паўстаць перад сваімі блізкімі. Магчыма, ён і не адважыўся, калі б ведаў, што яго чакае.

      Перш, на яго абрынулася вестка пра смерць бацькоў. Бацька спачыў праз тры гады пасля таго, як Сімоне, нічога не паведаміўшы і не развітаўшыся з бацькамі, пакінуў Фларэнцыю. Маці да апошняга спадзявалася на вяртанне сына, але, так і не дачакаўшыся яго, памерла пяць гадоў таму назад. Затым высветлілася, што яго настаўнік Антоніа памёр усяго праз год пасля таго, як маладыя члены ордэна выправіліся ў падарожжа ў розныя канцы свету. Сімоне спрабаваў выведаць хоць што-небудзь аб вяртанні Рафаэля, Бенісіа, Умберта і Сільвіа, але ніхто з тых, каго ён распытваў, так нічога і не здолелў прыгадаць.

      Засмучаны і паглыблены ва ўласныя думкі, ён доўга блукаў па горадзе непадалёк ад месца, дзе раней жыў Мальябекі. Сыходзячы ўсё далей ад дома настаўніка, Сімоне натрапіў на дрэва, пад якім плакаў шмат гадоў таму, пакідаючы радзіму, развітваючыся з усім, што было яму гэтак дорага. Перад вачыма пранесліся карціны ранейшага жыцця: знаёмства з Антоніа, праца ў бібліятэцы, апошні вечар з сябрамі. Успаміналася толькі лепшае, самыя цёплыя моманты. Ён зноў, як у тую раніцу, прысеў пад дрэвам. Саракагадовы мужчына плакаў наўзрыд як маленькі хлопчык. За ўсё жыццё ён плакаў тры-чатыры разы. Сімоне было горка і сорамна. Сорамна за здраду бацькам, за тое, што пакінуў іх ды збег, за тое, што так і не сказаў, як любіць іх, за тое, што ў апошні момант жыцця яны засталіся зусім адны. Сорамна за здраду не толькі сябрам, але і Антоніа. Ён ведаў, што ўжо ніколі не здолее загладзіць віну, таму адмовіўся ад задумы шукаць астатніх членаў неіснуючага ордэна. Яму было страшна ўявіць, што аднойчы лёс зноў звядзе яго з кім-небудзь з чатырох і яму давядзецца паглядзець сваёй здрадзе і ганьбе наўпрост у вочы.

      Увесь астатні дзень ён правёў у апартаментах,


Скачать книгу