Праспект Незалежнасці (зборнік). Яўген Шунейка
і Палелум у рагатых шлемах, што ахоўваюць таямнічую палянку сярод векавога казачнага гаю. Пра арфістаў-друідаў, венедаў і іншых персанажаў шмат тады пісалі і адзначалі, што кожная дэталь касцюма, кожны, нават дробны, рэквізіт сцэны даводзіўся мастаком-сцэнографам да дасканалага вырашэння. Можна толькі ўявіць непаўторны эфект ад зіхцення “свяцёлак”, уплеценых у косы актрыс, што і па сённяшніх мерках выглядала б вельмі прывабна і фантастычна. У адзіным рамантычным стылі мастак вырашыў таксама вокладку праграмкі спектакля з профільным партрэтам Ю. Славацкага ў медальёне, у аздабленні кветак і гнуткай лістоты.
Ф. Рушчыц не спыніўся на дасягнутым. Апроч наступных тэатральных пастановак, ён пачаў уводзіць сцэнаграфічныя сродкі выразнасці ў аздабленні розных літаратурных вечарын, маладзёжных баляў-маскарадаў і іншых масавых мерапрыемстваў, дзе часта быў і мастаком, і рэжысёрам, і выступоўцам у адной асобе. Гэтыя творчыя здабыткі славутага мастака патрабуюць асобных публікацый, паколькі яны насычаныя невычэрпным культам хараства і мастацкай вобразнасці.
Вялікае з адлегласці бачыцца яшчэ больш значна, як святло зоркі. З кожным годам усё больш выразна праяўляецца вялікі сцэнаграфічны талент нашага земляка Фердынанда Рушчыца. Думаецца, што яго спадчына стане каштоўнейшым скарбам не толькі для даследчыкаў жывапісу, але і для шматлікіх тэатразнаўцаў, якія даследуюць нашу спадчыну.
1. Дробаў, Л.М. Беларускія мастакі ХІХ стагоддзя. – Мінск: Беларусь, 1971.
2. Шунейка, Я. Непатапляльная каравэла // Мастацтва. – 2001. – № 2. – С. 35–39
3. Шунейка, Я. Зямля і Неба Фердынанда Рушчыца // Беларускі гістарычны часопіс. – 2007. – № 10. – С. 29–36
4. Ruszczyc F. Dziennik. Ku Wilnu. 1894–1919. – Warszawa: Secesija, 1994.
5. Станіслаў Выспянскі (1869–1907), вялікі польскі драматург, паэт, мастак, тэатральны дзеяч. У 1898–1905 гг. мастак-дэкаратар і рэжысёр Кракаўскага тэатра, прафесар Кракаўскай акадэміі мастацтваў. Ф. Рушчыц менавіта ў свой кракаўскі перыяд напружанай творчай і педагагічнай дзейнасці (1907–1908) як кіраўнік мастацкага таварыства “Sztuka” (сябрам якога быў і С. Выспянскі), як прафесар Кракаўскай акадэміі мастацтваў меў самыя непасрэдныя магчымасці азнаёміцца з творчымі дасягненнямі аднаго з самых славутых мастакоў кракаўскага асяроддзя.
6. Шунейка, Я. Мастацтвазнаўчая спадчына Элізы Ажэшкі // Актуальные проблемы мировой художественной культуры. Материалы Международной научной конференции 23–24 марта 2006 г. В 2 частях. Часть 2. – Гродно: ГГУ им. Я.Купалы, 2006. – С. 116–119
7. Ruszczyc Ferdynand, 1870–1936. życie i dzielo: Katałog wystawy. – Kraków: Muzeum Narodowe, 2002.
8. Juliusz Słowacki. Wiersze i poematy. – Warszawa: PIW, 1976.
9. Музей літоўскага мастацтва ў Вільнюсе, інвентарныя нумары Т 190, Т 187, Т 188, Т 189, Т 191, Т 193
10. Музей літоўскага мастацтва ў Вільнюсе, інвентарныя нумары Т 86, Т 92
11. Музей літоўскага мастацтва ў Вільнюсе, інвентарныя нумары Т 105, Т 79, Т 87
Кветкавы мадэрн у Панямонні
Многае значнае, што нараджаецца ў творчасці, па-сапраўднаму бачыцца