Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік). Макс Шчур

Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік) - Макс Шчур


Скачать книгу
далягляду, зь берагу на карабель быў пракладзены тонкі масток, што на кароткі час злучыў між сабою два сьветы: тутэйшы сьвет міру й цішыні і яшчэ адзін, далёкі, напалову зруйнаваны, спапялёны й вылюднелы ад мору вайны. На людзей, якія кіраваліся з карабля на новую зямлю, сьведкі іхнае «высадкі» пазіралі зь недаверам, нібы прыежджыя былі носьбітамі згаданага мору й зьбіраліся занесьці яго сюды, у шчасную й бестурботную краіну пад субтрапічным сонцам. 3 нагоды прыбыцьця новай партыі эмігрантаў партовая ахова была нават узброеная карабінамі – на ўсялякі выпадак.

      Людзі пачалі памалу спускацца ўніз, цягнучы на сабе й за сабою, у руках і пад пахамі свае валізы й клункі. Выгляд места й порта іх натхніў, нават крыху напалохаў сваёй бязьмежнасьцю. Яны крочылі асьцярожна, увесь час пазіраючы ўніз і баючыся ступіць не туды пасьля тыдняў марской гойданкі. Сярод іх амаль не было жанчын ані дзяцей: калі не лічыць некалькіх падлеткаў, гэта былі амаль адны мужчыны сярэдняга веку, у кірзавых ботах з запраўленымі пад халяўкі нагавіцамі, у каптурках, у зрэбных кашулях, расшпіленых сьпінжаках.

      Адзін зь іх, які йшоў наперадзе зь невялічкай зграбнай валізкай, запыніўся, прыклаўшы далонь да твару, каб захіліць пякучае сонца, і разгледзеў унізе вялікі гурт тутэйшых жыхароў: тыя, падалося яму, трымалі ў руках кавалкі чырвонай тканіны й махалі імі, ці то нібы адганяючы гарачыню, ці то нібы дражнячы вандроўных на капыл матадораў. Мужчына заплюшчыў і зноў расплюшчыў вочы – чырвоныя анучы ня зьніклі. Уздыхнуўшы, ён рушыў уніз.

      3 натоўпу пачуліся сьвіст і крыкі на нейкай незразумелай паліцыянтам мове:

      – Гэй, вы! Фашысты! Чаго прыехалі?

      – Едзьце назад! Тут вам месца няма!

      – Здраднікі! Дамоў! Пад суд!

      У адказ ім з трапу азвалася незадаволенае:

      – Чаго ж вы ня едзеце?

      – Мы тут дома! – запярэчыў хтосьці, але яго заглушылі іншыя галасы:

      – Вядома, паедзем! А што? Чаму не?

      Тым часам мужчына з валізкай ужо ступіў на зямлю, але не пасьпеў ён стаць на яе абедзьвюма нагамі, як нейкі маладзён з шэрагу разявакаў (відаць, не зусім цьвярозы) падскочыў да яго й плюнуў яму ў вочы, верагодна, баючыся ў іх зазірнуць:

      – Вось табе, падла фашысцкае!

      Чалавек зьбялеў. Нічога не адказаўшы, ён павольна ўзьняў руку, выцер рукавом сьліну з твару, выцер потную далонь аб нагавіцы, вінавата пасьміхнуўся й раптоўным, амаль ня бачным, затое ўсімі добра пачутым рухам заляпіў крыўдзіцелю ў храпу. Той ад нечаканасьці не ўтрымаўся на нагах і ажно сеў на сраку. Такога нахабства ад новапрыежджага ніхто не чакаў. Убачыўшы гэткую наравістасьць, сябры пакрыўджанага падляцелі да падарожнага й наваліліся на яго. Бабы ўзьнялі крык, чырвоныя сьцягі замітусіліся ў паветры зь яшчэ большым імпэтам, чым дагэтуль. Ля самага трапу ўтварылася гурба народу, што замінала праходу астатніх. Паліцыянты паспрабавалі страляць у паветра, але лезьці ў гушчу падзей не хацелі.

      Праз агульную сумятню і гармідар з другога краю натоўпу да трапу пачаў прадзірацца агромністы чалавек пад два мэтры ростам, у белым капелюшы


Скачать книгу