Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка

Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка


Скачать книгу
сям’і гучыць Зосін голас, а дзівіць і ўражвае сваёй чысцінёй, тэмбрам, роўнымі, вытрыманымі і адначасова своеасаблівымі меладычнымі пералівамі. Да яе адразу ж далучыліся іншыя галасы – Ганны, Аксінні, Паўлюка дый Пятра. Песня набрала моцы і ніколькі не страчвала свайго задушэўнага ладу.

      Яравы аве-ес,

      Не по праўды, козачэ,

      Не по праўды, соколю,

      Ты со мною жывеш,

      Зо мною жывеш…

      Маня-малеча акурат у той момант была каля стала, яна замерла. Дзяўчынка глядзела на сваю дружную радню, пераводзіла позірк з аднаго на другога і з захапленнем слухала. Пры спяванні апошніх слоў куплета маладзіцы, між іншым, пачалі ўкрадне зыркаць на яе татку і пераміргвацца. А гэтага для яго ўжо было занадта! Бацька няйначай знайшоў нейкую нагоду, устаў і выйшаў з хаты. Дармо, у спіну яму ляцела:

      Зо мною жывеш…

      Дай як прыйдэ ве-ечур,

      Да вечур-вечурочак,

      Да другоей ідэш.

      Вярнуўся Барыс неўзабаве, ды не адзін, а са сватамі – Параскай і яе сынам Паўлам Міховічам, братам Ганны і Зосі; Павел хадзіў у жаніхах; за імі ступіў на парог і сват Іван Баяба, добра злеплены, мажны, відны, з жонкай Мар’яй – сястрой Ганны і Зосі,– яна ж побач са сваім чалавекам Іванам выглядала дзяўчынкай.

      Насустрач ім абрынулася раскацістае і вясёлае:

      Сёння ў нашай хаце свята,

      І гасцей як тут багата!

      Усіх на свята запрашаем

      І сардэчна вас вітаем!

      Паўлюк, а за ім і яшчэ той-сёй, прытанцоўваючы, падхапіліся вітаць дарагіх сватоў.

      Як бачыш у віхуры воклічаў, рухаў, настрояў загучала:

      Госці, госці, госці, госці,

      Хтосьці ёсць, намя кагосці.

      А без гармоніка й дуды

      Ходзяць ногі не туды!..

      Дзень быў доўгім, гаманкім і песенным, але ж і яму знайшоўся канец. Звечарэла. У хатах ужо там-сям запальваліся лямпы, і старыя пасля таго, як дагледзелі жывёлу, што не зважала на хмельны рэй у сядзібе, паціху супакойваліся і рыхтаваліся да сну. Іншы план быў у моладзі, яна заўзята шыкавала на зборнях, наладжвала танцы на адкрытых пляцоўках альбо ўлагоджвала свае ўзаемаадносіны па ціхіх кутах – каханне ж было за асноўны матыў у будове жыцця.

      Акурат у гэты час Пятро з Аксінняй выйшлі з сядзібы за веснічкі.

      Пад самымі вокнамі іх мураванкі была ўкапана невысокая лаўка, і менавіта каля яе гаспадары раніцай паставілі стол, накрылі яго белым абрусам, на ім пакінулі ў плеценай вазе яблыкі і графін з мядовым напоем, кружку…

      Гэта быў добры знак і зычэнне таму, хто гуляў на вуліцы – пачастунак для ўсялякага ахвочага люду, а часам і суседзяў. Так рабілі і іншыя гаспадары.

      Цяпер, у канцы дня, ад тых пакінутых яблыкаў у вазе амаль нічога не засталося, і ад медавухі – невялікая рэшта. Праўда, гэта быў ужо другі наліты графін, а першы выпілі ўвесь.

      Пятро з Аксінняй выйшлі, каб забраць святочны стол у двор. Адно тут Пятра пацягнула прысесці на лаўку – пасядзець, крыху ачомацца ад дзённага тлуму. І, паклаўшы на пакацістыя і цёплыя плечы сваёй жонкі руку, ён прыгарнуў яе да сябе.

      – Вось так і жывём, – мовіў ён. – Усё,


Скачать книгу