Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка

Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка


Скачать книгу
Генрык выконваў паланез Агінскага.

      Пятро ехаў з палаца сам не свой – зачараваны, захоплены ўзвышальным светам людскасці і мастацтва, мастацтва і людскасці. Ён адмовіўся вячэраць разам з панамі, бо час быў позні і выпадала ехаць упоцемкі. Скірмунты правялі яго на ганак з калонамі – пан Канстант узяў удзел у праводзінах, відаць, дзеля прагулкі. Развітваліся. Раман Скірмунт моцна сціснуў Пятрову руку і, упіраючыся скрушлівым позіркам у прадонне ягоных вачэй, мовіў:

      – Невядома, спадар Пятро, калі Бог дасць нам яшчэ сустрэцца, таму, уважаючы на тваю беларускасць, скажу. Няхай твой сын акажацца жывым і здаровым! І няхай твае дзеці і ўнукі не пройдуць абыякавымі па Бацькаўшчыне. Гонар і дух продкаў абавязваюць з’яднаць, аднавіць, адрадзіць ліцвінскі край беларусаў. Па век вякоў!

      Дыпламат Канстант-Костусь, седзячы ў калясцы, слухаў зычэнне стрыечнага брата з паважнай усмешкай, трохі паблажлівай і вясёлай.

      – Добрым часам, пане-браце!

      – Давідзэння!..

      20

      У Моталь прыйшлі неўзабаве не немцы, якіх усе баяліся, а расейцы, так іх звалі, дакладней – прыйшла Чырвоная Армія.

      Людская грамада захлынулася ад наплыву самых розных пачуццяў. Праўда, той асноўнай падзеі ў мястэчку папярэднічалі іншыя, што нітаваліся між сабой. Як толькі сюды данеслася вестка, што Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу і пачала свой вызваленчы паход па землях Заходняй Беларусі, раніцай наступнага дня, гэта значыць 18 верасня, Андрэй Райкевіч, адзін з найбольш выпрабаваных лідэраў камуністычнага падполля, выкаціў свой ровар, узяў у рукі чырвоны сцяг і, размахваючы ім, паехаў па вуліцах Моталя.

      – Шаноўныя грамадзяне! Суайчыннікі, таварышы, браткі-беларусы! – выракаў ён, абмацваючы кожнае слова, шукаючы, якое лацвей. – Да нас ідзе воля! Яе нясе нам Чырвоная Армія. Канец панаванню, прымусу і здзеку! Няхай жыве адзіная і вольная Беларусь!

      – Шаноўныя грамадзяне! – на новым адрэзку вуліцы выгукваў ён амаль тое ж. – З нас доўга і зацята вымотвалі душу, выбівалі дух, які мы перанялі ад продкаў. Выбаўлялі веры і мовы. Зневажалі і катавалі… Але дарэмна! Парвем ланцугі, зруйнуем турмы! Сонца шле нам свае промні з усходу…

      Багата хто з местачкоўцаў выходзіў насустрач вестуну і слухаў і радаваўся, багата хто далучаўся да яго ды ішоў следам за сцягам. У выніку ўтварылася ўрачыстая, можна сказаць, і выбуховая ў пэўнай меры працэсія.

      Маня заўважыла натоўп местачкоўцаў, седзячы на яблыні, куды забралася, каб дастаць вялікія, налітыя шафраннай чырванню шлапакі, што ўсё яшчэ віселі на вецці і спакушалі дзіцячае вока. Яна куляй зляцела ўніз і падворкам – на стайню, дзе даглядаў коней дзед:

      – Дзядуля а дзядуля, ідзі паглядзі!

      Чынны гаспадар Пятро Рамановіч выйшаў за веснічкі. Ён, пэўна, адчуваў хваляванне, бо яшчэ ўчора шэльма Абко прынёс яму навіну аб накаце войска з усходу, што, на яго цвярозы розум, магло карэнным чынам паўплываць на лад жыцця, да якога ён прызвычаіўся. І вось як пацвярджэнне


Скачать книгу