Берлінская мазаіка. Алесь Тарановіч
каштоўнасць.
Тут усё прадаецца за тое, колькі даюць. Знаёмы мастак марыў атрымаць 2000 даляраў, а яго карціну купілі за дваццаць…
Джынсы тут прадаюцца па кошце бохану хлеба. Па мятаю, за свае першыя джынсы «Lee» ў пачатку 70х у Мінску я аддаў месячную зарплату. Тады за яе можна было купіць тысячу боханаў хлеба.
Тысячу…
Джынсы тады «дастаць» было цяжка.
Няцяжка было знайсці працу, займець сяброў, ажаніцца…
Сёння гэта тут, у эмiграцыi, немагчыма…
Тут шануецца не толькі сябар, але і цень сябра…
Тыя першыя джынсы я насіў тры гады. Здзьмуваў з іх пылiнкі… Сёння я нашу месяцы тры. Максімум.
Панашу і выкіну… Панашу і выкіну…
Рэчы ад Версачэ, Кардэна, Лагэрфельда там, у Саюзе, для нас былі за межамі мараў, а тут на блышыным рынку яны каштуюць 34 еўра… Ну, пяць ад сілы…
Усё залежыць ад настрою ўзбека Федзі і турка Юзуфа.
Яны і паняцця не маюць аб нейкіх там версачах і кардэнах. Ім галоўнае паболей тавару збыць оптам…
Ненашмат даражэй каштуюць тут скураныя курткі і кажухі, тое, што дзесяцігоддзямі мела там вялікую каштоўнасць. А цяпер яно барахло.
Барахло!
Што шукае аматар на блышыным рынку?
Часта аднуадзіную рэч: спiнiнг, аб якім марыў з дзяцінства, кнігу, якая адкрые магію невядомай краіны, бронзавую штучку, што захоўвае цяпло рук старога майстра… пласцінку… і яшчэ няведама што…
Блышыны рынак – гэта заўсёды адкрыццё. Чаго здаецца ты яшчэ не бачыў? Усё бачыў… Але заўсёды цябе чакае нешта новае.
Чалавечыя адносіны тут таксама пераацэньваюцца. Памёр чалавек – і яго рэчы, нават сямейныя архівы і фотаальбомы, сыходзяць на Flohmarkt (Блышыны рынак (ням.).
І не толькі сталых. Усё часцей сустракаю я фатаграфіі 3040гадовых. У нас такога не было. Чалавечыя адносіны не купіш, як і каханне… Тут многае змяніла кошт, змянiлася…
Што цэнiцца у эмiграцыi?
Чалавечая цеплыня і прастата… званок сябра… рэдкi лiст з Радзiмы… утульная кватэра, дзе за сталом з кубачкам гарбаты, пад памаранчавым абажурам, цябе чакаюць двое старых… цiхiя, цёплыя вочы, поўныя светлай журбы і кахання…
Кожную суботу я пачынаю з наведвання рынку, размешчанага ў мяне пад вокнамі на Moritz Platz, гэта мяжа «чорнага і белага» Кройцберга.
Восень з баямi пакiдае горад. Каляндар безнадзейна пахудзеў. Лістапад клыпае млявай хадой.
Платаны нарэшце скінулі лістоту, якая замінала любавацца чароўнай геаметрыяй іх галінаў. Яна ўнесла ў восеньскую гаму фарбаў рэзкую канцэнтрацыю жоўтага кадмія. Каляровы аловак кiрxi точыць свой грыфель у воблаку. Старыя будынкi ў залапленых фраках запоўнілі партэры вуліц і пляцаў. Вакол, у цеснаце бетонных трас, як праалееныя шпроты ў бляшанцы, спяць заціснутыя «Мерседэсы», «Вольвы», «Аўдзі»… Скрозь роўны гул вуліцы прасвечваецца яркі лапік жыцця – «блышыны рынак».
Дыбам стаiць холад.
Але заўсёднікам рынку ўсё ні па чым. Няспешна плыве цягучая замазка натоўпу. Ля дзвярэй павільёна адзення кучкуецца натоўп.
Вось