Берлінская мазаіка. Алесь Тарановіч
на палову твару ад шчасця. Ён залыпаў. Іду далей.
Вакол разгортваюць свае прылаўкі югаславы, арабы, цыгане, палякі, туркі, албанцы, манголы з карычневымі блінамі твараў. Публіка, я вам скажу, яшчэ тая.
Вось надутыя пiвам Макс і Морыц.
Каларытныя два керла (дзяціны – ням.) гадоў пяцідзесяці, заплылыя твары, шчацінне, гумовыя боты і вайсковыя плашчы да зямлі ў любое надвор’е. Нязменныя бутэлькі піва ў руках…
Старая румынка з асляпляльнай усмешкай і этажэркай жалезных зубоў, гадзінамі пілікае на скрыпцы адну і тую ж мелодыю… Здаецца, яна выцягвае ноты за хвасты з глыбiнi душы…
Эстэт гадоў шасцідзесяці, горла захутанае ў вялізнае чырвонае кашнэ, чорны плашч наросхрыст, рукі ў кішэнях, сівы хвосцік… Зпад лесу валасоў выступае тонкi твар нябожчыка. Дамы такога ж узросту ў старых манто і карункавых капялюшыках, нафарбаваныя флёрам ХІХ стагоддзя…
Два волаты з пірсінгам на шчоках, пакрытых шчаціннем, як у кабаноў, цалуюцца ўзасос…
Чатырохгадовы немчык намёртва ўчапіўся ў яркі паравозiк і ніякія хітрыкі бацькоў не ў моцы адарваць юнага тэўтона ад яго…
Ужо разносіцца галасістае:
– «Хойте бiлiч, моргенд тоя!» (Сёння танна – заўтра дорага – няправ. ням.).
Траскучая зварка слоў:
– Богамяш пула! Футуз морцы мацi (рум.)
А гэта бухценне з паўднёвафранцузскім пранонсам:
– Эскуземуа!
Аб чымсьці спявае гартанная музыка іўрыту. І далей яшчэ там усякія «бамбарбiя»і «кергуду»…
На ўсю моц ужо ідзе гандаль каляднымі сувенірамі. Колькасць ёлачных цацак і анёлачкаў усіх масцяў не паддаецца ўліку. Дымяць парам вялізныя чаны з глiтвей нам, побач на кратках смажацца каштаны…
– Вiфiл тую гебэн? (Колькі ты дасі? – неправ. ням.) Тут прадаюць Нямеччыну. Оптам і ўраздроб… Прадаюць кавалкі берлінскай сцяны, відавочна пад робленыя… На колах і аглоблях ад нейкіх стогадовых драбiнаў ляжаць плэеры, мабiльнiкi, кампутары, CD, DVD…
Даганяе душны водар самаробнага разнакалярова га мыла… Цяжка прайсці спакойна паблізу скрыняў, набітых старой бронзай… А як вам гэта: у цэнтры по пельніцы намаляваны шкілет і надпіс: «Rauchen macht schlank» (Паленне робіць стройным – ням.).
А яшчэ гавораць, у немцаў з гумарам нелады. Але мяне цікавіць толькі Ібрагім.
У яго я купляю нямецкую гісторыю. Нядорага. Не тое, што на «Kunstmarkt 17 juni». Там сядзяць немцы і ўсяму ведаюць кошт. Шукаю вачамі тугi аб’ём знаёмай фігуры. Ён выглядае, як баабаб – ядраны, з паравознай аддышкай. У Ібрагіма бірузовая ўсмешка і глянцавая пралысіна.
На суразмоўцу ён пралівае струмені ласкавай га воркі… У аліўкавых вачах зіхацяць вясёлыя пырскі… Ён не вельмі развіты, але нюхам адрознівае арыгінал ад фальшыўкi.
Ібрагіму няма справы да нямецкай гісторыі. У яго думалка не тая.
Ён прабіўся ў гэтую краіну ў пачатку 90х, заплаціўшы дзве тысячы даляраў каму трэба, і зараз для яго галоўнае – гэта своечасова атрымаць сацыял і кіндэргельд (дзіцячыя грошы – ням.) за сваіх семёра дзяцей… Выконвае з дапамогай сваёй жонкі праграму ісламізацыі Нямеччыны, за што яму і плоціць грошы нямецкая