Берлінская мазаіка. Алесь Тарановіч

Берлінская мазаіка - Алесь Тарановіч


Скачать книгу
разоў я задаю сабе гэтае пытанне: «Чаму такія добрыя і адкрытыя ў іх твары? Хіба з такімі тварамі можна было забіваць?»

      …Сёння Ібрагім падрыхтаваў мне сюрпрыз. Кнігу пра лётчыкаў.

      Я узяў у рукі самавіты фаліянт, выдадзены ў Штут гарце пасля вайны.

      Адкрыў… І праваліўся кудысьці… Паляцелі галодныя чайкі думак…

      Дэталi выразна чапляюцца за памяць, як апазнавальныя знакi… Зiхацiць лязо думкi.

      Выбух… Агонь кранаe цела, аблітае бензінам… Са спрэсаванага пласта часу вырваўся самалёт.

      Панёсся над гарадамі і палямі, балотамі і рэкамі, бязмежнымі палямі Беларусi і Прусіі… Палаючым Мінскам… Разбуранымі кiрхамі Дрэздэна…

      Зза куляметных трасёраў не відаць зорак на начным небе… Занесла на ўзлётную паласу аэрадрома… Вось я сярод хударлявых хлопцаў, якія стаяць паміж сваімі «Юнкерсамі».

      Адзін з іх вылучаны кружком. Галава мая напоўнілася крупінкамі векавой таямніцы.

      Чую, як закадравы пераклад, манатоннае мармытанне… Роўнае, без дыкцыі, экспрэсіўнасці і іншых эмацыянальных праяў…

      – «Зараз, як і шэсць стагоддзяў назад, мы ўцягнутыя ў бітву з Усходам…»

      Якую бітву? Вайны ж насамрэч не было, яна існуе толькі для мяне ў галаве, у выглядзе электронаў, якія танчаць, якія здольныя прымаць любое аблічча… Але чаму ляскоча кулямёт?

      Ібрагім цягне руку па шалёны мабільнік у кішэню і супакойвае яго электронныя нервы… Ноч у зарыве пажараў…

      Волат… стаiць па поясе ў снезе…

      У расшпіленай ватоўцы, з кулямётам у руках…

      Хаты… палаючыя беларускія хаты, якiя патанаюць ў снезе па самыя стрэхі…

      Чорны снег… Дзеці…

      Дзеці, якiя бягуць па лесе, без шапак, басанож…

      Немец был силен и ловок

      Крепко скроен, ладно сшит

      На своих стоял подковах

      Не спугнешь, не побежит…

      – Не памятаю, хто гэта, здаецца, Твардоўскі…

      Па рынку нясецца ашалелы голас муэтдзiна з дынаміка: «Ааалах, ааакбар!»

      Час ранішняга намаза. З боку в’етнамцы: – Мяумяумяу…

      Палякі мацюкаюцца паруску, устаўляючы праз слова сваё любiмае «курва»…

      Хтосьці працуе наўпрост з падсвядомасцю, пасылае ў мозг самую сутнасць, вычышчаную ад абалонкi… ад усяго наноснога… ад заблытанай логікі…

      – «Маё плячо забінтавана, я не магу рухаць рукой, але гэта не перашкаджае мне лятаць. Горш за тое, ногі мае парэзаныя да касці, i я не магу хадзіць. Мой борт стралок носіць мяне на руках да самалёта. Раны моцна сыходзяць крывёй, асабліва ў паветраным баi, і часам пасля вылету мой механік выцірае кроў, якой залiтая ўся кабіна. Стаiць жудаснае надвор’е. Шэсць вылетаў раніцай да зняciлення, затым тры пасля абеду. Моцны зенітны агонь. Амаль пасля кожнага вылету нам да водзіцца падладжваць пашкоджаны самалёт. Але мы не павінны шкадаваць сябе. Я адчуваю – гэта мой абавязак перад Нямеччынай – кінуць на чашу вагаў увесь мой асабісты досвед і высілкі…» Ганс Ульрых Рудэль. Пілот «Юнкерса87». 2530 баявых вылетаў.

      Не ўваходзiў у нацысцкую партыю. Амаль


Скачать книгу