Імя грушы. Сяргей Балахонаў
да таго ж абрывіста, з паўзамі. Яна паясніла, што язык ня толькі да Вільні, але й да Кіева дапытаць здатны. Шырэй ад сусвету раскінулася нашае здзіўленне. Не паддавалася розуму, чаму Вайніслаў нічога нікому не сказаў, і што ўрэшце такое адбылося ў Лошыцы на Цярэшку? Спектакль? Але дзеля чаго? Гаспадыня перарвала нашыя тлумныя перагляды:
– А вашэцю, чы не Наталяю клічуць?
– Але, – ледзь чутно адказала я, адчуваючы нейкую ўтоеную небяспеку, што раптоўна паўставала сваёй явай.
– Клыкоўская?
– Так, – сказала я яшчэ цішэй, чакаючы самага горшага, бо позірк Паўла пляжыў літаральна кожную маю вузачку.
– То для вашэці маю ліста, – жанчына нават усміхнулася, наўмысля робячы мне такое вось паскудства. Я у момант узненавідзела гэтую саву і ейны няпэўны ўзрост, які мог не замінаць ёй быць з Вайніславам не проста гаспадыняй кватэры, але і сябрыхай дзён яго суворых у самым непрыстойным разуменні гэтых пушкінскіх радкоў. Совы заўжды ўдаюць нешта іншае. Зрэшты, хто ж не без бервяна ўваччу? Але ўсё адно…[5]
Павел Аляксандраў гатовы быў мяне з’есці без сыру і маянезу, аднак прысутнасць доктара Мечыслава не дазваляла гэта ўчыніць. Мы зайшлі ў шынок (можа «Красны»), дзе я нарэшце распячатала пасланне ад Вайніслава. Мне дужа не хацелася зачытваць яго ўголас, і мае кампаньёны, на дзіва, далі магчымасць прачытаць вестачку вачыма. Змест я памятаю дасканала да сёння, бо ліст захоўвала цягам чвэрці стагоддзя, пакуль яго не скраў якісь злодзей разам з куфэркам маіх каштоўнасцяў.
«Дарагая Наталюся!
Думка аб тоя, што я прынучыў Вашу перажываці за маю бядацкую парсуну, не астаўляе мучыці міне. Спяшу паведаміць Вашу, што я жыў-здароў, а скрыўся ад усіх воч таго для, каб пакусіцца распутаці клыбок праступленняў, каторыя чыняцца ў Менску. Два ўбіўствы жанок, я маракую, саўсём не апошнія. Хаця я буду сіліцца, што ё могі, каб новых смярцей не дапусціць. Пісьмо гэта, гаспадарыня Наталя, чытацьмеш тым урэмем, колі я ўжэ буду атпраўляцца з Кіява да Менску. Мне трэ было паглядзеці такі-сякі бумагі й кніжкі, каторыя ўспамогуць раскрыць тыя пачварныя праступленні.
Ня многа мінула ад часу залатое тайны двух, але здаецца так даўно была тая праўдзівая прыемнасць людскіх грахоў і палавіна неба ў адамантах праз неабмерзшую шыбку.
Але ж ня ішчыця міне ў Менску, бо я таіцца буду. Так трэба. Жычу Наталі здароўя й добрых думак. Няхай гаспадарыня будзе пракананая ў шчэрай прэданасці Вашага
Пісана ў Менску-Крывіцкім,
року 7911 / 6 стычэня, у 4 гадзіны 14 часін».
Я досыць непрыстойна ўсміхнулася. Загадак не паменела. Павнл не вытрываў-ткі і пераняў у мяне аркуш. Акурат прынеслі каўку і я мерна піла, назіраючы метамарфозы твару майго нарачэнага.
– Ну знаеш, Наталечка, гэта ўжо занадта, – прасіпеў ён.
– Што-о? – паспяшалася я пашыцца ў дурніцы.
– Якая такая тайна з адмарожанай шыбкай? –
5
Прагал у тэксце (зацем С. Б.).