Вяртанне Ліліт. Юлія Шарова

Вяртанне Ліліт - Юлія Шарова


Скачать книгу
раптам падалося, што гожая Незнаёмка ператварылася ў старэнькую карліцу ў блазанскай шапцы са званочкамі. І вось яна стаіць і гнюсна гігікае. Ён накінуўся на паскудную маленькую бабцю і з нецэнзурнымі выгукамі пачаў яе душыць. Бабця запішчэла, замахала маленькімі ручкамі. Караваеў схапіў яе за куртатыя ножкі і хацеў штомоцы бразнуць аб стол…

      Потым была міліцыя, нейкая нясвежая бландзінка сярэдняга веку ўсхліпвала і паказвала сінякі на руках і твары. На Караваева начапілі кайданкі.

      – Старая блазанка сапраўды чорт! – раптам выгукнуў затрыманы расеец.

      – Ну ўсё, годзе, паехалі, – скамандаваў міліцыянт, які скончыў апытанне сведак.

      – А можа, у Навінкі? – флегматычна запытаўся сек’юрыці.

      – На Акрэсціна! Там яму глузды на месца паставяць, – адпрэчыў міліцыянт і павёў Караваева на двор, дзе ўжо чакала міліцэйская машына.

      17

      Службовая запіска па выніках праверкі Тарасевіч М. І.

      «Праверка выявіла, што Тарасевіч Мілана Ігараўна не ўступала ў злачынную змову з супрацоўнікамі забаўляльнага цэнтра «Кола фартуны» ў мэтах атрымання даходу. Аналіз відэаматэрыялаў, зробленых камерамі відэаназірання ў памяшканнях казіно, не выявіў у дзеяннях Тарасевіч нічога падазронага і супрацьпраўнага. Праверка абсталявання казіно, а таксама апытанне яго супрацоўнікаў паказваюць, што мела месца простае супадзенне.

      Тарасевіч М. І. была апытаная і заявіла, што прыйшла ў казіно дзеля забавы. Яна таксама патлумачыла, што раней ніколі не захаплялася азартнымі гульнямі і не збіраецца наведваць такія ўстановы ў далейшым.

      Такім чынам, адсутнічаюць падставы для ўзбуджэння крымінальнай справы згодна з ч. 4 арт. 209 КК РБ.

      Паводле атрыманых звестак, Тарасевіч М. І. нідзе і ніколі не была афіцыйна працаўладкаваная. Скончыла 9 класаў Зеленапольскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот, навучалася ў будаўнічым ліцэі В***скага раёна, але не скончыла курс навучання. Атрыманыя звесткі паказваюць, што Тарасевіч не забрала дакументы з навучальнай установы, і яны дагэтуль захоўваюцца ў архівах. У 2009 годзе зарэгістравалася ў Мінскім раёне, меркавана, праз пасярэднікаў, якія аказваюць падобныя паслугі насельніцтву. Цягам пэўнага часу супрацоўнічала па дамове падраду з мадэльным агенцтвам «Рэд энд Блэк».

      Асобная праверка ў дачыненні Тарасевіч М. І. была праведзеная па лініі Упраўлення высокай маралі МУС РБ. У базах упраўлення Тарасевіч не значыцца, на ўліку па занятках прастытуцыяй не стаіць, не праходзіла па справах аб незаконным абароце наркотыкаў у якасці сведкі, падазраванай ці абвінавачанай.

      Разам з тым, упраўленне лічыць неабходным праверыць Тарасевіч на датычнасць да іншых крымінальных справаў. Таксама лічым неабходным правесці праверку ў дачыненні Тарасевіч М. І. па лініі органаў Міністэрства падаткаў і збораў».

      18

      Радыкс: Сатурн у 3 доме

      У жніўні Юрась з Веранікаю паехалі адпачыць у Палангу. Цяпер яны займелі зашмат часу, не запоўненага


Скачать книгу