Ні на небе, ні на зямлі. Отсутствует
есці; толькі спачатку падковы здымі з маіх ног, а то яшчэ зубы паламаеш аб іх.
– І то праўда, – згадзіўся воўк. Нахіліўся ён падковы здымаць, а конь як лясне яму капытом па зубах…
Тройчы праз галаву перакуліўся воўк ды ходу.
Прыбег ён да рэчкі. А там на беразе гусі пасуцца.
«Ці не з’есці мне іх?» – падумаў шэры і кажа:
– Гусі! Я вас з’ем.
– Што ж, – не сталі пярэчыць яму гусі, – можаш есці; толькі перад смерцю зрабі нам адну паслугу.
– Якую? – пытаецца воўк.
– Заспявай нам што-небудзь, а мы паслухаем.
– Гэта можна. Спяваць я мастак!
Сеўшы на купіну, воўк задраў галаву і давай выць. А гусі шуг-шуг-шуг крыламі – узняліся і па-а-а-ляцелі!
Злез воўк з купіны, правёў гусей ласым паглядам і пайшоў далей ні з чым.
Ідзе ён ды лае сябе апошнімі словамі: «Ай, які ж я дурань! Нашто было згаджацца спяваць гусям? Ну, калі цяпер сустрэну каго-небудзь – з’ем адразу!»
Толькі ён так падумаў, бачыць – ідзе па дарозе старэнькі дзядок. Воўк шусь да яго:
– Дзед! Я цябе з’ем!
– Што ж, – не стаў пярэчыць дзядок, – можаш з’есці; толькі чаго спяшацца, давай яшчэ табакі панюхаем.
– А яна смачная?
– Паспытай, будзеш ведаць.
– Давай!
Дастаў дзед з кішэні капшук з табакаю, сам панюхаў і ваўку даў.
Воўк нюхнуў з усёй сілы і амаль поўны капшук табакі ўдыхнуў у сябе. Свет белы за слязьмі перастаў ён бачыць ды яшчэ пачаў чыхаць на ўвесь лес. І так з гадзіну чыхаў, пакуль усю табаку не вычхаў. Калі ж у рэшце рэшт агледзеўся, то дзеда ўжо і след прастыў.
Пасунуўся воўк далей і ўбачыў на лузе атару авечак, а непадалёку пастуха, які спіць. Нагледзеў воўк у атары самага большага барана, схапіў яго і кажа:
– Баран! Я цябе з’ем.
– Што ж, – не стаў пярэчыць баран, – можаш з’есці; відаць, такая мая доля; ды каб доўга не мучыцца мне, а табе каб не ламаць зубы аб мае старыя косьці, стань лепш вунь у той лагчынцы і разяў рот, а я ўзбягу на пагорак, разганюся і сам ускочу табе ў рот.
– Дзякуй за параду, – згадзіўся воўк. – Так і зробім.
Стаў ён у лагчынцы, разявіў рот і чакае. А баран узбег на горку, разагнаўся ды – бух! – рагамі ваўка ў галаву. Ажно іскры запалалі ў вачах у ваўка, а свет увесь для яго цеменню пакрыўся.
Ледзь-ледзь ачухаўся воўк, пакруціў галавою і сам у сябе запытаў:
– Ці з’еў я таго барана, ці не?
А тым часам касец, скончыўшы работу, ішоў дадому. І калі пачуў словы ваўка, адказаў за яго:
– З’есці то не з’еў, затое паспытаў лёгкага хлеба.
Разумная дачка
Жыў-быў адзін бедны чалавек з жонкаю. Нарадзілася ў іх дачка. Трэба было радзіны спраўляць. А ў тых беднякоў ні хлеба, ні да хлеба. Чым гасцей частаваць?
Пайшоў чалавек на рэчку па ваду. І ўбачыў там у кустах цялушачку. Яна ляжала, зусім слабая, сама і ўстаць не магла.
Забраў бядняк цялушачку дадому, прынёс і жонцы кажа:
– Давай зарэжам – будзе чым гасцей пачаставаць.
А цялушачка, рыжанькая ды з белай лысінкай на лбе, жонцы вельмі спадабалася.