У святой краіне выгнання. Ала Сямёнава

У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава


Скачать книгу
не ў цане. Дзе ўвогуле самога разумення «цана, каштарыс» не існуе. А ёсць упэўненасць, і вера, і тое адчуванне святла, што бывае толькі пасля цямніцы.

      І няма ніякіх законаў, прэзумпцый невінаватасці, ніякіх дэфініцый, фактаў, доказаў… Арсенала з атачэння яе маці.

      Дане падабалася і не падабалася прафесія маці. Падабалася – быць дачкой адваката. Маці адзіная ў горадзе мела такую прафесію. Гэта потым з’явіліся яшчэ яе калегі. Падабалася, што маці робіць «у судзе». Так казалі. Падабаўся знешні рытуал. «Устаць. Суд ідзе». І ўсе застываюць – як пры выкананні гімна.

      Дане не падабалася, што прафесія юрыста грунтуецца на фактах, дэталях, дробязях. Гэтыя бясконцыя старонкі судовых спраў, што вывучала маці. Жыццё потым пасмяялася з Даны. У музеі яна, не самая дурная, заўсёды складала каталогі, рыхтавала выставы, пісала анатацыі. А нехта ездзіў ладзіць вернісажы, галёкаў з подмасцяў, красаваўся на імпрэзах…

      Можа, і варта было стаць адвакатам? Патрэбны чалавек. Як стаматолаг. Як кравец.

      Як гэта? «Хай згіне свет, але здзейсніцца правасуддзе!» – «Fiat justitia, pereat mundus!»

      Fiat Justitia, Pereat Mundus!

      Так пацвельваўся адвакат Галіцын з суддзі Кацяўца – самага галоўнага старшыні з Гродна. Замест прывітання ён гаварыў: «Fiat justitia, pereat mundus!»

      Было гэта падчас так званых выязных сесій. Бясконцых паказальных працэсаў.

      Падчас тых выязных сесій у іх часам нехта спыняўся – гатэль быў малы і няўтульны. А калі ніхто не атабарваўся ў іх хаце, дык абавязкова прыходзілі пасля заканчэння працэсу. На вячэру. Дана не ведала, ці залежала гэта ад прысуду ці не. Мабыць, ва ўсіх была патрэба лучнасці, гаворак, нейкага пярэдыху пасля шматдзённай, з ранку да вечара (часам і гадзін да дзесяці) працы.

      У суседні пакой, дзе сядзела Дана, даносіліся фразы, чапляліся за слых словазлучэнні накшталт «склад злачынства», «абвінаваўчы акт», «касацыйная скарга», «факт злачынства»… Або незнаёмая прыцягальная латынь: «Confessus pro judicato habetur» – «Той, хто прызнаўся ў злачынстве, лічыцца асуджаным». Латынню звычайна карыстаўся Кацявец – вымаўляючы фразы ўрачыста, прыгожа, паводле ўсіх правіл рыторыкі. І нібыта між іншым, як рэпліку ўбок, кідаў пераклад. Высокаму, са строгім класічным тварам, Кацяўцу нібыта самім лёсам было вызначана спраўджваць справядлівасць паводле законаў. Яму была б вельмі дарэчы мантыя. Але на тую пару мантый не насілі, і свой класічнаадукацыйны «дэкор» старшыня абласнога суда спраўджваў без знешніх атрыбутаў. Затое – на класічнай латыні. Яго барытон аксамітна пераліваўся: «jus talionis, закон таліёна, заўсёды мае сваіх прыхільнікаў», – даводзіў ён Галіцыну. Той быў адвакатам. Прыехаў у Гродна з Пецярбурга – ён інакш не называў гэты горад: ніякіх там пралетарскіх «Піцераў» ці афіцыйных «Ленінградаў». Галіцын падкрэсліваў сваё «пецярбуржства» – «больш, як сталіца», падкрэсліваў сваю багемнасць, знаёмства з тамтэйшым акцёрствам. Падкрэслена, не на правінцыйны лад насіў доўгі шалік – перакінуўшы праз плячо. І – як Кацярына Пятроўна сваімі футрамі – так ён уражваў


Скачать книгу