У святой краіне выгнання. Ала Сямёнава

У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава


Скачать книгу
на выязныя працэсы наязджалі і адвакаты – з Гродна і Баранавіч. Мэтр-абаронца з Гродна – Ямніцкі. І свяцілы мясцовых калегій – Старцэвіч і Бялецкая з Баранавіч.

      «У нас пацешыць публіку – што арэх згрызці. Можаш ім не тое што цытаваць, цалкам чытаць усё, што заўгодна, хоць Біблію, усё на рахунак адваката ідзе. Ды і, прабачце, прававерных суддзяў як заўгодна далёка можна завесці. Любы спектакль ладзіць. Я не пра Вас, Анатоль Пятровіч, тут я схіляю галаву». Кацявец – гэта было вядома ўсім, скончыў не толькі ўніверсітэт, дыпломам маглі пахвастацца многія, – але скончыў некалі класічную гімназію, і мала хто меў такія веды, як ён.

      Іраніст і хітраван Старцэвіч – і Бога ашукае, і ў чорта адхопіць – пасмейвацца любіў: «Памятаю, якія воплескі адхапіла Абуховіч – амаль цалкам працытавала Плеваку. Без спасылак, без спасылак. «Грамадзяне суддзі, колькі бядот, колькі выпрабаванняў давялося перанесці нашай дзяржаве за яе існаванне. Нямецкія рыцары, пілсудчыкі, фашыстоўцы… (Гэта яна ўжо ад сябе дадала, так бы мовіць, асучасніла, у сааўтарства ўвайшла.) Усё вынесла, усё пераадолела. А тут… Хлопец скраў кавалак кілбасы. Гэтага наша краіна не знясе, загіне, загіне канчаткова і назаўсёды».

      Кацявец пярэчыў: «Ну, скажыце дзякуй, што хаця б чытала. Трансфармавала печанегаў і татар на немцаў, і дыкцыю мае, і паўзы трымаць умее. А вось з ёю і сапраўды анекдатычны выпадак быў. Яна ўвайшла ў смак, гаворыць – толькі што не спявае. Падсуднага не тое што апраўдваць, а хоць да святых можна залічыць. Ну, і ён у апошнім слове, спрабуючы аддзячыць абаронцы – выступала паводле 55-га – так бы мовіць, у якасці ганарару, адсыпаў: «Вы ўжо даруйце мне, грамадзянка адвакат, каб ведаў, што вы такі чалавек, дык нізавошта б ваш рыдыкюльчык у мінулым годзе на вакзале не…» Падсудны ніяк не мог знайсці далікатнае слоўца да свайго «дзейства». А ў судзе паўза – што ў «Рэвізоры».

      Яе, мабыць, не вельмі любілі, тую Абуховіч, таму што Старцэвіч тут жа ўкідваў свае тры грошыкі: «Яна, між іншым, не праміне пры выпадку і без выпадку пазначыць, што зямлячка знакамітага Спасовіча». «Ах, ну что там ваша Речица, – узмахваў шавялюрай Галіцын. – Я родился в Москве. Кто там только не явился на свет. Ну и что? Урусова из меня все равно не вышло. Уехал в Петербург – Кони из меня тоже не получился». Бялецкая падымала рукі ў шырачэзных прыгожых рукавах: «Супакойцеся. У нас жа не практыкум паводле знакамітых юрыстаў. Давайце лепш спяваць». І яна пачынала нізкім, мяккім голасам: «Ostatnia niadziela…» І Кацявец, прыгожа-ссівелы, шляхетны, слухаў моўчкі, гледзячы некуды ў сваю, аднаму яму вядомую далячынь. А потым распачынаў сам: «Утро туманное, утро седое…» Голас яго нібыта нешта згадваў, замысліваў, адыходзіў ад латыні, юрыспрудэнцыі, ад яго строгага афіцыйнага выгляду. Але не губляў сваёй вытанчанай класічнасці, арыстакратызму, толькі мяняў рытм і настрой: «В движенье мельник жизнь ведет, в движенье…» На «біс» яны з Бялецкай выконвалі «Вечерний звон» і «Зорку Венеру». «Зорку…» Бялецкая вяла высокім голасам, здавалася, зусім не тым, што


Скачать книгу