У святой краіне выгнання. Ала Сямёнава

У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава


Скачать книгу
горада ці з Беларусі? І што ўвогуле было ў яго на душы… Кім ён быў, яе дзед? Няўдаліцай? Чалавекам, у якога ўсё субліміравалася ў сумленне? Ахвярай рэфлексій? Энтузіястам? Героем? І ў якіх стасунках ён быў з гісторыяй? Дане хацелася неяк абмінуць гэтую жорсткую і несправядлівую пані. Яна заўсёды пазбягала так званых грамадскіх подмасцяў, крыху выйшаўшы з піянерскага ўзросту. Партыі – доўга была адна, як адзінае апірышча, увасабленне адной ідэі, і партый – калі іх раптам стала такое мноства, што нават запомніць іх было немагчыма. Пазбягала з’ездаў, сімпозіумаў, канферэнцый, нарад. І гэтаксама не любіла прыватнае, непрыбранае жыццё гарадскіх мікрараёнаў, гэтых сімбіёзаў вёскі, лагера і інтэрната. Некалі з жахам глядзела на расхрыстанае жыццё італьянскага Поўдня ў неарэалістаў: гвалт, бялізна вісіць паміж дамамі, нейкае жыццё – нібыта ў шкляным посудзе. А потым гэты вар’яцкі modus vivendi вісеў у яе над галавой, лез у вочы, раздзіраў немым галасам магнітафонаў вушы, запаўзаў ва ўсе куткі свядомасці, церушыў смеццем галёкання розум, парушаў дысцыпліну адчуванняў.

      Дане падабалася адстароненая халаднаватасць і знешняя ўпарадкаванасць Балтыі, магчымасць быць незалежнай і ад мітусні перанаселеных, як вуллі, дамоўкарабкоў, і ад гісторыі з яе салодкімі клішэ афіцыйных уяўленняў, забаронамі-вердыктамі і крывавымі разорамі. І Дане заўсёды хацелася ўцячы ў тое імгненне, паводле Андрэя Балконскага пад Аўстэрліцам, адчуць сваю повязь з небам і аблокамі і лічыць, што гісторыя – грымзлівая настаўніца, святло ісціны, жывая памяць – і што там яшчэ пра яе гаварыў вялікі прамоўца? Дык што вось гэтая шматаблічная і старая-старая пані ціхамірна спачывае пад кустом бэзу ці пад якой немудрагелістай стакроткай. Нават пад той момант, калі можна было, утульна ўладкаваўшыся ў крэсле, глядзець, як гісторыя проста шыбуе да цябе: праз экран тэлебачання відаць, як падпісваюцца пагадненні, ратыфікуюцца дамовы, узнікаюць і знікаюць дзяржавы, як недзе адбываецца землятрус, усё заліла паводка, як забіваюць людзей і нішчаць будаванае чалавекам, яна не адчула гарманічнай сувязі з дзействамі той няўтомнай ткаллі Кліо. Плыня часу віравала сама па сабе, а яна ішла сваімі сцежкамі, старымі і непрыкметнымі, дзе часам з’яўляюцца здані выйшаўшага з моды рамантызму. А рэальнасць выдае сваю прывіднасць і мройлівасць.

      У дзеда, мабыць, адносіны з гэтай пані былі яшчэ больш складанымі. Ён усё спрабаваў у тую вузельню са стагоддзяў і тысячагоддзяў уплесці і нейкую сваю нітачку ці пакінуць літару (ці кропачку?) у вавілоне тамоў. Аднак аналы тыя былі раўнадушныя да статыстаў. Што для гісторыі чалавечая адзінка? Яна пераходзіць у індывідуум толькі на ўзроўні «вяршыцеляў лёсу».

      А як паглядаў на статыста Анёл у цені сваіх крылаў? Падобна, яму не вельмі падабалася, што дзед ад’язджае з радзімы. У кожным выпадку быць пахаваным побач са сваёй Марыяй дзеду не выпала…

      Тады Дана яшчэ не ведала безвыходнага значэння слова «назаўсёды». Ды і слова тое не вымаўлялася. «Да сустрэчы», – пагладзіў па галаве Дану дзед. Мелася на ўвазе, што яны з маці будуць прыязджаць да яго.

      Усё


Скачать книгу