На парозе раю. Зінаіда Дудзюк

На парозе раю - Зінаіда Дудзюк


Скачать книгу
свеце, сказаць сваё першае ў жыцці слова: «Мама». Яе сын заставаўся сярод гэтых чужых магіл, сярод чужых душ.

      «Як жа я не дадумалася пахаваць сыночка на вясковых могілках побач з яго бабуляй – маёй мамай? Яна б прыняла яго на тым свеце і даглядала б, а цяпер… – з жахам падумала яна. – Што ж, можа, я не надта зажывуся і прыйду да свайго сына, каб ніколі не разлучацца. Ніколі, ніколі…»

      Знясіленая непамерным горам Юля увайшла ў свой пакой і са здзіўленнем убачыла Барыса.

      – Прывітанне! Чаму ты мяне не дачакалася? – нездаволена спытаў ён. – Я прыехаў забраць цябе, а мне сказалі, што ты ўжо выпісалася і пайшла.

      Юля моўчкі скінула паліто, села на канапу, заплюшчыла вочы.

      – Не трэба мне дэманстраваць сваё гора! Я таксама пакутую, – злосна сказаў Барыс. – Гэта быў і мой сын!

      Юля распюшчыла вочы, з нянавісцю паглядзела на Барыса і спытала:

      – Што ты тут робіш?

      – У якім сэнсе? – здзівіўся ён.

      – У самым прамым.

      – Я тут жыву на правах твайго мужа.

      – Заўтра я падам на развод. А цябе прашу пакінуць мяне назаўсёды і не трапляць на вочы.

      Барыс замітусіўся, збіраючы нейкія рэчы, потым выпрастаўся і сказаў:

      – Калі я пайду, дык ужо назаўсёды.

      – Я толькі гэтага ад цябе і чакаю.

      – Я кахаў цябе.

      – Я, здаецца, – таксама. Але ліміт выбраны. Усё скончылася. Можа, у цябе на русалку знойдзецца больш гэтага дэфіцытнага рэчыва.

      Барыс раптам упаў на калені, схапіў Юлю за рукі, стаў іх цалаваць і казаць нешта бязладнае і бессэнсоўнае. Яна вызвалілася, з агідаю адштурхнуўшы яго, і закрычала:

      – Пакінь мяне ў спакоі! Малю! Я не вытрымаю тваёй прысутнасці побач! Мне лепш легчы ў магілу з сынам, чым з табою ў адзін ложак! Ты можаш гэта зразумець?

      – У цябе пасляродавы псіхоз!

      – Затое ты разумны і цвярозы. Кіруйся далей сваім пачварным розумам!

      – Я чалавек, а не рэч, якою ты хочаш распараджацца!

      – Я? Табой? Эх, ты. Я хацела пакахаць у табе мужчыну, паважала як асобу, як чалавека. А ты толькі звычайны самец, гатовы сеяць сваё мярзотнае насенне куды заўгодна. Праходзь міма, сейбіт!

      – Я табе гэтага не дарую!

      Ён замахнуўся, гатовы выцяць яе. Юля выпрасталася перад ім, зрабілася быццам вышэйшаю ростам, і крыкнула.

      – Забіў сына, цяпер забі і мяне, як сведку свайго паскудства!

      Барыс выскачыў з пакоя, моцна грукнуўшы дзвярамі.

      Юля няўпэўнена наблізілася да дзвярэй, замкнула іх, легла на канапу і апусцілася ў цяжкую дрымоту. Гэта было нешта сярэдняе паміж сном і смерцю, калі цела здатнае было пачуць кожны гук, але не магло варухнуцца, апанаванае здранцвеннем.

11

      Некалькі месяцаў Юля праіснавала ў прыгнечаным стане, нішто не цікавіла яе. Калегі, спачуваючы яе бядзе, не надта даймалі прэтэнзіямі, ды і наўрад ці яна магда б зразумець і заўважыць іхнюю незадаволенасць ці прыязнасць. Душа апусцілася ў багну цяжкой дрымоты, каб не адчуваць востры боль


Скачать книгу