План Бабарозы. Павал Касцюкевіч

План Бабарозы - Павал Касцюкевіч


Скачать книгу
хі-хі… А тут побач, сынок, замест гэтага бара “Старое рэчышча” стаяў паганскі татэмны камень.

      Аднак я бачу не вядзьмарскі камень, а зарыганую піўнуху, складзеную з абшарпанай жоўтай цэглы. З піўнухі выпаўзае не таямнічы мамін курд, які мог бы пры пэўных раскладах зрабіцца маім бацькам, а падвясёленыя, абцёрханыя жыццём калдыры з Серабранкі. Ажно ўяўляць нічога далей і не хочацца.

      Мы падымаемся вышэй да праспекта. Мяне прадстаўляюць фасадным калюмнам Тэатра Юнага Гледача. Я збянтэжаны. Груба-таўсматыя, закатаныя ў шчодры слой грыму калоны ў параўнанні з вытанчанымі ленінградскімі растральнымі (я бачыў іх на студэнцкіх здымках Бабамані) падаюцца таннай падробкай. Здзекам і марным высілкам мне спадабацца.

      Ну, не можа быць рамантыкі на вуліцах з назвамі Лодачная, Экскаватарная, Калектарная і Трэцяя Пасялковая! Як тое “Старое рэчышча” на беразе рэчкігразяцечкі можа спаборнічаць з харашмянай хацінай на шыкоўным беразе Ладажскага возера, якая належала карэльскім продкам Бабалюсі? Або ці можа менская піўнуха хоць у якім свеце цягацца нават з самай заняпаднай гжэльскай чайняй? Чайняй, збудаванай без адзінага цвіка (бо дошкі дасканала дапасаваныя), у чыіх шыкоўных разьбяных хорамах да ачмуру напампоўваўся зранку гарбатай, а ўвечары – гарэлкай, малады Дзедвасілій? А гатычная аптэка ў Кракаве, якой валодаў прапрадзед Дзядзюлі, Дзедтанхум? Яе якой менскай будынінай крыць будзеце, бацькі харошыя?

      Устурбаваны, я аглядаў нашую блочную двухпакаёўку ў Зялёным Лузе. Цяснотныя пакоікі, дзе сценка ідзе на сценку. Стандартная пінскдрэўная мэбля. Вокны глядзяць на вечна вільготны курапацкі лес. Хіба гэтая нудоць можа ісці ў параўнанне з доўгімі, поўнымі таямнічых ценяў і зданяў, калідорамі камуналкі на Выбаргскай Старане? З ленінградскімі калідорамі, якія вялі ў іншыя вымярэнні? Або часам рабілі ласку сваім насельнікам і заканцоўваліся грамадскай кухняй велічынёю з Сенацкі пляц?

      Я заходзіў на нашу куханьку з плітой “Запоріжжя” і лядоўняй “Сара” (канчатак “-тов” адкалоўся і бясследна з надпісу знік), і каб жа чаго ўявіць гістарычнага – ці на благі канец дагістарычнага, – што магло б тут адбыцца, рады не даваў. Дзіч і пустка.

      У той жа час я даволі лёгка вымройваў, як на далёкай ленінградскай камунальнай кухні, не раўнуючы касмічныя ракеты перад стартам, дундзяць і дымяцца шэрагі напаўміфічных прымусаў. Мне нічога не каштавала ўявіць, як пад гэты зладжаны шум ніколі не бачаны мною прадзед Дзядзмінька, бацька Бабамані і муж Бабалюсі, пралетар з манерамі багемшчыка, чыя поўнае імя было Імануіл, няспешна бярэ чарачку са сваім субутэльнікам: крыху старасвецкім, але зухаватым акторам Паўлам Кадачнікавым. Тым самым Кадачнікавым, які сыграў бязногага лётчыка Мярэсьева (якое хараство!) у кінастужцы “Аповесць аб сапраўдным чалавеку”.

      Нават Беларусь была далёка. Недзе там, за курапацкім лесам, Усходнімі могілкамі, садова-дачнымі таварыствамі, палямі і непралазнымі пушчамі. Недзе там, далёка-далёка, дзе цячэ напаўфантастычны Нёман, на чыіх берагах жывуць сяляне (“цёмен сам,


Скачать книгу