Вараціш-гара. Маргарыта Латышкевіч

Вараціш-гара - Маргарыта Латышкевіч


Скачать книгу
воўк, дзядзька, – усміхнулася Ільга. – Чаго няма, таго няма.

      – Ну, то вось і пачакай раніцы, – параіў Дубыніч. – А там яшчэ лішні раз падумаеш, ці трэба табе туды. На што там глядзець? Мясціны дзікія, пушча непралазная, рака халодная. Чаго там шукаць, малая? Учарашні дзень?

      Ільга прамаўчала. Падумала толькі, што шукае не ўчарашні нават, а заўчарашні дзень. Дубыніч мае рацыю, вядома: якія там сляды маглі застацца за два гады? Калінаў мост, як быў разбураны цмокам, так разбураным і стаіць, а між абломкаў ды вострых скал нясе светлыя халодныя хвалі, злуецца і б’ецца неўтаймаваная Вугера.

      У залу, дзе вячэралі князь і дружына, дзе людзі гаварылі і смяяліся, дзе было светла і шумна, дзе лілося віно і разносілі на вялізных блюдах смажаную дзічыну, ісці не хацелася. Ільга пакрочыла паўз поўныя люду залы і калідоры, натыркаючыся на дружыннікаў, на чаляднікаў і чалядніц, на гасцей княжава двара. Ад уважлівых асцярожных позіркаў, ад бясконцага нагляду цямнела ў вачах, самі сабой сціскаліся кулакі. Падавалася, быццам сочаць нават сцены, быццам мураваныя скляпенні змыкаюцца і невыносна цяжэюць над галавою, як насып кургану. Ільга, задуменная, напятая, як лук, крочыла, цягнучы за сабою нязручны востры шлейф і кволыя нітачкі памяці, якія сёння знянацку сягнулі ў мінулае.

      Нехта быў побач увесь гэты час, а яна і забыла, змагла – такое – забыць! Нехта прайшоў з ёю разам ад спакойнага ляснога возера да берлагу пачвары і моста, які падаў у бездань. Прайшоў, мільгануў, як знічка, і знік з памяці. Але хіба такое магчыма? Хіба ж такое бывае? Ільга кусала вусны. Успаміналіся бацькавы страшныя казкі пра тых, што не людзі, тых, што жывуць між курганаў. Вогненнавокія, казаў бацька, умеюць плесці такія чары, якія падманваюць чалавечы розум і блытаюць памяць, чары, якія карнаюць лёсы, а то і цягнуць жыццёвыя сілы. Вогненнавокія крадуць дзяцей, пакуль мацяркі не сочаць, танчаць вакол зачараваных камянёў, зводзяць вандроўнікаў у лясныя нетры. Іхнія кавалькады лятуць на крылах ледзяных завей і, грозныя, нясуць жудасную смерць тым неабачлівым і непачцівым, хто рызыкне сустрэць іх на раздарожжы ці на голым зімовым полі. Дзікі Гон і дзеля забавы палюе на смяротных: наперадзе нясуцца прывідныя харты, заходзяцца браханнем, а з завеі, з туману выплываюць постаці вершнікаў. І паляўнічыя рагі заходзяцца ў пагрозлівым поклічы, і поўня хавае бледны твар за хмарамі, і бліскае зброя, і суха рыпяць, згінаючыся, лукі пад бязлітаснымі рукамі. Той, на кім пазнака Дзікага Гону, свайго лёсу не ўнікне, як бы ні ўцякаў, як бы ні хаваўся: Белы Князь у рэшце рэшт возьме сваё, з’явіцца на чале сваіх паляўнічых і выхапіць з чалавечых грудзей трапяткое жывое сэрца.

      Ільга зябка павяла плячыма. Бацькавы страшныя казкі заўжды наганялі на яе вусціш. Яна, седзячы ў бацькі на каленях, толькі павісквала ад жаху, але не дазваляла сабе ускрыкнуць на поўны голас ці зараўці – іначай бацька кінуў бы расказваць. А менавіта самыя страшныя ягоныя байкі Ільзе падабаліся болей за ўсё на свеце.

      Уночы спалася кепска. Спачатку Ільга доўга ляжала без


Скачать книгу