І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік. Валеры Гапееў

І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік - Валеры Гапееў


Скачать книгу
выгоднае месца яму забяспечыць бацька, высокі чыноўнік у міністэрстве, ды і ў маці, якая займала пасаду ў клінічнай бальніцы дзяржапарату, хапала патрэбных нітачак у руках. Калі Мацвей пачаў раз на тыдзень сустракацца з Марго, Раман выпадкова напаткаў іх у начным клубе. Марго на заняткі хадзіла і трымалася дастаткова сціпла, апраналася, прыхоўваючы прывабныя формы цела, а ў начным клубе дазволіла сабе пабыць сапраўднай сэксі. І Раман запаў. Ён быў дагэтуль распешчаны ўвагай дзяўчат і маладых жанчын, лёгка заводзіў знаёмствы, трымаючыся пашлавата-жартоўнай манеры, але з Марго, знешне вольнай ад лішніх межаў прыстойнасці, як яе разумеюць рэтраграды, атрымаў адмову ў здзеклівай форме. Раз’юшыўся, але стрымаў сябе. Ён запрасіў выпіць Данілу, які быў тады трэцім колам у веласіпедзе ля Мацвея і Марго, распытаў: што за краля недатыкальная? Даніла, удзячны за неблагую выпіўку, прызнаўся, што сам пакуль не ведае толкам – то была першая такая сустрэча за сценамі ўнівера. Але абяцаў інфармаваць пры патрэбе, як што выявіцца. Абмяняліся нумарамі тэлефонаў, праз нейкі час Даніла пазваніў. Зноў сядзелі ў кафэ, Даніла расказаў: бацька Марго – акадэмік, маці – доктар навук. Пазней ён даведаўся праз Мацвея нямала пра дзяўчыну: ці любіць кветкі і якія, якой парфумай карыстаецца, што любіць глядзець…

      – І яшчэ, каб ведаў, – казаў пазней Раману. – Яе бацькі – вялікія дзяржаўнікі. Так што ніякай каб палітыкі. І сама яна выхаваная ў тым жа рэчышчы. Не актывістка, але мае вельмі катэгарычныя погляды адносна нацыяналістычных гульняў…

      Запомніўшы пачутае, Раман у хуткім часе без цяжкасцей выклікаў да сябе прыхільнасць Марго. Як ён зразумеў, дзяўчына не была абцяжараная вялікімі пачуццямі ні да каго, таму Раману яна таксама не адмаўляла ў сустрэчах. А праз колькі часу сама са здзіўленнем выклала навіну: аказваецца, іх бацькі – яе і Рамана – знаёмыя, амаль сябры, бо даводзілася раней супрацоўнічаць! Для Рамана гэта было найлепшым знакам. Ён асцярожна паказаў Марго, што трошкі раўнуе да яе сустрэч з Мацвеем, якія яна не спыняла, на што дзяўчына адказала: ніхто не мае права абмяжоўваць яе волю, а Мацвей – вялікі дзіцёнак, ёй падабаецца яго выхоўваць і настаўляць на розум.

      Ды Раман пакрысе зараўнаваў па-сапраўднаму. Хоць адносіны з Марго не зайшлі далей за сяброўскія пацалункі, але, хлопец адчуваў, яшчэ трошкі – і справа вырашаная. Да ўсяго, ён па сапраўднаму запаў на дзяўчыну. Ды яшчэ бацькі мякка намякнулі: не будзь дурнем, не упусці такі шанец. Таму тыдзень назад ён прыходзіў у пакой да Данілы, дзе знайшоў Мацвея, акуратна згроб яго за грудкі, прыўзняў над падлогай і папярэдзіў спакойна: Марго – не ягонага полю ягадка. І лепш яму ціхенька збочыць і не паказвацца на вочы дзяўчыне. Інакш у нейкі дзень Мацвей будзе акуратна збіты на горкі яблык.

      Што праўда, Мацвей нечакана псіхануў тады. Глядзі ты, сапраўды, худы, як гліст, хліпкі, а трымаўся, як той юнак на дапросе.

      – Паспрабуй і атрымаеш вялікія непрыемнасці, – прасіпеў здушана ён.

      Раман, па праўдзе, разгубіўся на момант, паставіў магістранта на месца. Чорт яго


Скачать книгу