Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі. Леанід Уладзіміравіч Спаткай

Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі - Леанід Уладзіміравіч Спаткай


Скачать книгу
канцы), а таксама з праваслаўным патрыяршым крыжам i крыжам Святой Еўфрасінні Полацкай (іх верхняя перакладзіна карацей за ніжнюю).

      Дарэчы, патрыяршыя крыжы прысутнічаюць у дзяржаўных гербах Венгрыi, Славакii, Лiтувы i некаторых іншых кран.

      У еўрапейскай геральдыцы існуе некалькі назваў падвойнага крыжа: «патрыяршы», «ларанскі», «венгерскі», «архіепіскапскі», «бенедыктынцаў», а таксама «крыж Кірылы і Мяфодзія».

      Але ўсе гэтыя назвы адпавядаюць толькі асобным перыядам гісторыі, а назва «патрыяршы крыж» сведчыць, што крыж такой формы выкарыстоўваецца ў якасці знака адрознення патрыярхаў царквы.

      Калі гэты крыж быў абраны архіепіскапамі царквы ў якасці знака сана – невядома, але ў еўрапейскай геральдыцы падвойны крыж вядомы з XV ст. Прыкладна з гэтага часу вядомы і герб Ордэна Бенедыкта: падвойны крыж на трайным пагорку, маючым дэвіз.

      У паўднёваславянскіх краінах падвойны крыж таксама вядомы як крыж Святых Кірыла і Мяфодзія і фактычна звязаны з духоўнай асветай славянскіх народаў. Назву ж «ларанскі» падвойны крыж атрымаў у сувязі з тым, што Рэне Анжу, герцаг Ларанскі (з 1431 г.), у 1435 г. стаў каралём Венгрыi, гербам якога быў падвойны крыж.

      Несумненна, што падвойны крыж заходніх і паўднёвых славян паходзіць з Візантыі, дзе ён быў вядомы да IX ст. У Візантыі існавала некалькі розных тыпаў выяваў крыжа. Шматлікія іконы маюць як выявы простага (лацінскага) крыжа з распятым Хрыстом – Распяцце, так і выявы падвойнага крыжа, які ўваскрэсшы Хрыстос трымае ў сваёй руцэ. Ад гэтага падвойны крыж стаў сімвалам Уваскрэсення.

      З IX ст. заходнеславацкае княства Нітра стала усходняй часткай Вялікамараўскай імперыі на якую імкнулася распаўсюдзіць свой уплыў Візантыйская імперыя праз распаўсюджанне хрысціянства. Менавіта таму сюды ў 863 г. візантыйскім імператарам Міхаілам III была накіравана місія на чале з манахамі-прапаведнікамі святым Кірылам (Канстанцінам) і яго братам, святым Мяфодзіем. Няма сумнення, што менавіта браты-асветнікі славян прынеслі ў Славакію выяву падвойнага крыжа і тлумачэнне яго сімволікі. У наш час у Еўропе падвойны крыж з’яўляецца сімвалам трох выдатных рэлігійных дзеячаў. якія аднесены да ліку святых. Гэта святы Бенедыкт – бацька заходнееўрапейскага манаства і святыя Кірыл і Мяфодзій – асветнікі славянскіх народаў. А чырвоны і срэбны колеры крыжа сімвалізуюць кроў і цела Хрыста.

      У Х-ХІ ст. тэрыторыя Славакіі паступова ўвайшла ў склад Венгерскага каралеўства. што ўзнікла замест Вялікамараўскай імперыі. У складзе гэтага каралеўства тэрыторыя Славакіі складала Паўночнае княства. Гэта княства ў розныя часы мела розны палітычны статус, што залежала ад таго, хто быў уладаром княства. Так, князь Бэла (1048—1060), брат караля Эндру I, быў амаль самастойным манархам з уласнымі васаламі, войскам і незалежнай знешняй палітыкай, якая часам была скіраванай нават супраць яго брата-караля. Бэла чаканіў і ўласныя манеты, якія мелі большую каштоўнасць. чым манеты караля. На гэтых


Скачать книгу