Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі. Леанід Уладзіміравіч Спаткай

Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі - Леанід Уладзіміравіч Спаткай


Скачать книгу
въ натуральную величину съ приложенiемъ карты пути цесарскаго посольства 1661—62 гг. Изданiе А. С. Суворина. 1903)

      Татарская Пагоня

      Канчатковае юрыдычнае афармленне «Пагоні» было зроблена Статутамі Вялікага княства 1566 i 1588 гг., дзе сказана i аб абавязковым ужыванні выявы герба на пячатках і харугвах ваяводстваў i паветаў цяперашніх этнічных беларускіх тэрыторый (Статут ВКЛ 1566 г., частка 4, артыкул 10; Статут 1588 г., частка 4, артыкул 12): «Теж мы господар даем под гербом того панства нашего Великого Князства Литовского, Погонею, печать до кождого повету».

      Трэці Статут ВКЛ (1588)

      Выява герба Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага на сцяне каралеўскага палацу (Вавель, Кракаў) – найбольш поўны: утрымлівае гербы з выявамi «Пагоні» дзевяці ваяводстваў (першая і другая часткі першай чвэрці, другая, трэцяя і чацвёртая часткі другой чвэрці; усе чатыры часткі трэцяй чвэрці), гербы Жмудзі (трэцяя частка першай чвэрці), Кіеўскага (першая частка другой чвэрці) і Смаленскага ваяводстваў (чацвёртая чвэрць), а у «сэрцы» – радавы герб Гедымiнавiчаў «Слупы»

      Герб Віцебскага ваяводства з гербамі іншых ваяводстваў Вялікага княства.

      Сучасны герб Віцебская вобласці

      Гербам жа Жамойціі, гістарычным нашчадкам якой з'яўляецца Рэспубліка Лiтува, быў чорны мядзведзь (локіс), стоячы на задніх лапах. Першая вядомая выява гэтага герба датуецца 1492 г., калі яго выява была змешчана на кубку, вырабленага для Вялікага князя Аляксандра II.

      Першае апісанне герба Жамойціі, або Жмудзі датуецца 1584 г. У выдадзеным у гэтым годзе гербоўніку Бартоша Папроцкага паведамляецца, што мядзведзь чорны ў чырвоным полі, на шыі мядзведзя – ашыйнік. Згодна правілаў геральдыкі ашыйнік сімвалізуе пакору, скарэнне. Магчыма такім чынам было адлюстравана ўключэнне Жмудзі ў склад вялікага княства.

      З 1669 г. выява герба Жмудзі, як аднаго з тэрытарыяльных гербаў Вялікага князства, пачала змяшчацца на Вялікай Дзяржаўнай пячатцы Вялікага княства.

      Герб Жамойцкага староства ВКЛ

      Выява герба Жмудзі ёсць таксама і ў гербоўніку 1578 г., на некаторых манетах вялікага княства. Аб ім пісаў паэт-літвін Адам Міцкевіч у паэме «Пан Тадэвуш», кажучы аб паўстанні супраць расійскіх акупацыйных улад: «Хай тут, пачуўшы заклік, заржэ „Пагоня“, зараве „Мядзведзь“ у Жмудзі…».

      Такім чынам, гістарычны герб Жмудзі – мядзведзь. Аднак ён не стаў гербам ні губерняў Расійскай імперыі, што былі створаны на тэрыторыі цяперашняй Рэспублікі Лiтувы, ні створанай у 1919 г. незалежнай Рэспублікі Лiтувы.

      Наогул, гербы Сувалкаўскай і Ковенскай губерняў, зацверджаныя, адпаведна 25 лютага 1869 г. і 5 ліпеня 1878 г., напэўна былі пладамі фантазіі чыноўнікаў расійскай герольдыі: у залатым полі першага – на чорным пагорку зялёная елка, па якой два хвалістых блакітных пасы; у блакітным полі другога – срэбны помнік, узведзены ў Коўна на ўспамін


Скачать книгу