Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі. Леанід Уладзіміравіч Спаткай

Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі - Леанід Уладзіміравіч Спаткай


Скачать книгу
Вялікага князя кіеўскага святога Уладзіміра ў IX калене.

      Гэтыя ж звесткі пацвярджаюць вядомыя расійскія вучоныя-гісторыкі, напрыклад, А. Лакіер, А. Кiркор, якія карысталіся i iншымi гістарычнымі крыніцамі, многія з якіх, на жаль, не захаваліся да нашага часу.

      Меў такі герб і полацкі князь Глеб-Нарымунт (1277—1348), аб чым сведчыць яго пячатка, якой замацавана дамова Полацка і Рыгі 1330 г., а таксама «Хроніка Літоўская і Жамойцкая»: «Наримонт мел герб, або клейнот… а то такий: в гербе муж сбройный, на коню белом, в полю червоном, меч голый, якобы кого гонечи держал над головою, и есть оттоля названый «Погоня».

      Аб тым, што гербам Полацкай Русі здаўна быў вершнік белы ў чырвоным полі, які трымаў шаблю (меч) перад сабой, гаворыцца i ў гістарычных даследаваннях расійскага вучонага-гісторыка В. М. Тацішчава: «Древнейшие манускрипты всю сию страну… Белая Русь именуют… И для сею… герб древнейший: всадник в белом платье… а Черной Руси, которой литовские князи похитили, в черном, киевский, или малороссийский, в красных одеждах были… Герб Белыя Руси издревле был всадник белый в красном поли, саблю имеюсчий пред сабой».

      Аднак, некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што герб «Пагоня» з’явіўся ў выніку дамоўленасці літоўскіх князёў з рыцарамі Лівонскага ордэна. Так, напрыклад, польскі сярэдневяковы гісторык С. Акольскi лічыў, што герб з выявай срэбнага шасцiканцовага крыжа ў чырвоным полі быў падараваны Вялікаму князю Міндоўгу магістрам Лівонскага ордэна ад імя Папы Iнакенцiя IV (1243—1254) у знак удзячнасці за саюз з Ордэнам i прыняцце хрысціянства. У сувязі з гэтым, адзначаў гісторык, Міндоўг абяцаў не ўмешвацца ў дзейнасць Ордэна ў Прусii i Жамойцii, у адказ крыжаносцы абяцалі Вялікаму князю сваю вайсковую дапамогу.

      Іншыя гісторыкі сцвярджаюць, што князь Нарымонт (1277—1348) атрымаў гэты герб ад магістра Лівонскага ордэна Флядэра, на дочках якога былі жанаты князь i яго брат Даўмонт. Але больш верагодна, што Нарымонт i Даўмонт абралі сабе герб полацкіх князёў яшчэ да жаніцьбы на дочках магістра, а неабходнасць абрання гэтага герба была прадыктаваная палітычным разлікам – трэба было паказаць, што Нарымонт i Даўмонт маюць старажытны герб i паходзяць са старажытнага роду, а таму яны лічаць сябе роўнымі, а магчыма, i вышэйшымі за магістра ордэна. Дарэчы, такім жа чынам паступіў і князь Аляксандр Яраславіч, які запазычыў герб полацкіх князёў, ажаніўшыся на дачцэ полацкага князя.

      Найбольш падрабязнае апісанне герба «Пагоня» прыведзена ў летапісным спісе пачатку XVII ст. (захоўваецца ў бібліятэцы імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына ў Санкт-Пецярбургу), які з’яўляецца копіяй старажытнага летапісу: «Пишуть наши кройники руские, и Наримунт был першим автором гербу або клейноту великого князства литовского: в гербе муж збройный, на коню белом в полю червоном, мечь голый, яко бы кого гонячи держал над головою, и есть оттоля тот названный погоня».

      На працягу наступных некалькіх стагоддзяў уладарамі Вялікага княства Літоўскага, Рускага i Жамойцкага заставаліся полацкія Ізяславiчы: брат Вiценя – Гедымiн (княжыў у 1316—1341 гг.), сын Гедыміна – Альгерд (княжыў у 1345—1377 гг.),


Скачать книгу