Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі. Леанід Уладзіміравіч Спаткай

Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі - Леанід Уладзіміравіч Спаткай


Скачать книгу
час падобныя выявы маюць гербы некаторых гарадоў і краін. Напрыклад, выява Святога Георгія – Дзяржаўны герб Грузii.

      А на старажытным гербе Вялікага княства Маскоўскага (цяпер – герб Масквы) у чырвоным полі конны воін у белай (срэбнай) брані забівае дзідай цмока. Як лічаць некаторыя гісторыкі, гэты герб адлюстраваў жаданне, а потым i падзею, якая здзейснілася, – збаўленне рускіх княстваў ад татара-мангольскага ярма.

      Не менш старажытны i не менш вядомы i другі герб з выявай святога Георгія-Юрыя: у чырвоным полі конны воін у срэбнай брані з занесеным для ўдару мячом у правай руцэ. Гэта старажытны герб крывіцкай, а потым i полацкай зямлі i полацкіх князёў Iзяславiчаў.

      Менавіта ў сярэдневякоўі, з умацаваннем Полацкага княства i пашырэннем яго межаў, пашыралася тэрыторыя выкарыстання полацкага герба. У любой краіне таго часу герб яе ўладара станавіўся гербам краіны; так i герб полацкіх Iзяславiчаў, дзе б ні княжыў князь з гэтага роду, заўсёды змяшчаўся на пячатцы i на вайсковай харугве княства, з’яўляючыся яго дзяржаўным сімвалам.

      Вершнікі на пячатках полацкіх і навагародскіх князёў

      Такім чынам, прыкладна ў 60-х гг. XIII ст. «полацкі» святы Юрый стаў гербам Новагародскага княства, а з 1313 г. – гербам Вялікага княства Літоўскага, Рускага i Жамойцкага, хаця лічыцца, што толькі ў 1384 г.

      Герб Літоўскай Русі і герб Чырвоннай Русі. На стужцы: «Святы Георгі заступнік Русі» (Холмская Русь. Исторические судьбы русского зарубежья. П.Н.Батюшков. С.-Петербургъ. 1887)

      Менавіта ў сярэдневякоўі, з умацаваннем Полацкага княства i пашырэннем яго межаў, пашыралася тэрыторыя выкарыстання полацкага герба. У любой краіне таго часу герб яе ўладара станавіўся гербам краіны; так i герб полацкіх Iзяславiчаў, дзе б ні княжыў князь з гэтага роду, заўсёды змяшчаўся на пячатцы i на вайсковай харугве княства, з’яўляючыся яго дзяржаўным сімвалам.

      Магчыма, што яшчэ тады герб атрымаў сваю кароткую, як баявы покліч, назву-дэвіз «Пагоня!», што адлюстравала сэнс вайсковай справы ліцвінскай дзяржавы: дагнаць i адбіць у захопніка нарабаванае ім дабро i вызваліць захоплены ім палон, хаця ўпершыню зафіксавана назва «Пагоня» толькі ў гербоўніку Б. Папроцкага 1584 г.

      Вершнік з дзідай – герб князя Жыгімонта-Карыбута. Малюнак з хронікі імператара Жыгімонта (1443)

      У 1539 г. Жыгімонт ІІ Аўгуст унёс у малюнак «Пагоні» некалькі змен: на шлеме вершніка з’явіўся султан з пер’я, а на кані – трохраговай гунька з аблямоўкай.

      1550—1560 гг. Габелен, створаны па замове Жыгімонта Аўгуста

Скачать книгу