Мінакі. Аляксей Талстоў
думалі, што хлопчык крыху дурнаваты. У сэнсе, хворы. Ва ўсялякім разе на цалкам здаровага пацанчык аніяк не цягнуў. Колькі прыгодаў чакалі яго на гэтых вуліцах, колькі твараў, рэальных, паўрэальных ды на сто адсоткаў выдуманых, сустракаліся яму штодня. Сьцены былі не такімі ідыёцкімі ды халоднымі, як падавалася звонку. У кватэрах іх абагравалі жыхары ды часам цеплавыя сістэмы камунальных службаў. Яны ўсе спрабавалі крыкнуць яму: “Гэй, пацан, можа, калі што трэба, дык ты кажы, не саромся. Усе расклады. Мы з братвою тут усё разумеем, калі якія пытаньні, разрулім за пяць хвілінаў, не хвалюйся. Толькі скажы”. Яшчэ адная міфалагічная істота, што насамрэч існуе ў гэтым вымярэньні. Васілёк любіў іх усіх. Усіх тых, хто быў ды каго не было. Апошніх, можа, крыху больш.
Усе вочы поўніліся сьнегам. З гэтага моманту ўсе добрыя і паслухмяныя дзеці хорам пачыналі чакаць Новага года.
“Якога, мля, нагуй, Новага года! Ідыёцкая лухта, яшчэ адна нагода набухацца ды патрахацца.
Поўны каляндарны ідыятызм. Сьвята дзеля сьвята. Бессэнсоўнае ды наскрозь умоўнае…”
Канечне, куды такога дурня запросяць, каму ён такі нахрэн патрэбны. Яшчэ нап’ецца, ды ўсе кайфы абломіць. А позірк у яго які! Вы ж толькі паглядзіце, бы заб’е зараз. Глядзіць, як той воўк зь лесу.
– Вова! А скажы, Вова, што ты хочаш, каб Дзед Мароз паклаў табе на Новы год пад ёлку?
– Ня ведаю, Бусьлік, я яшчэ ня думаў пра гэта.
– Дык чаму ж ты ня думаў? Ужо і час прысьпеў, бачыш, сьнег на вуліцы ідзе. Зіма.
– …на. Ну дык што, што зіма, няўжо я пра ўсё павінен думаць?
– А як жа ты хацеў, Вова? Канечне. Пра ўсё трэба думаць. Як гэта – жыць ды ня думаць?! Так не бывае.
– А я кажу, бывае!
– Падманваеш ты сябе, Вовачка, калі б усё было так, як ты кажаш, мы аніколі б не дасягнулі сьветлай будучыні ды не вынайшлі б пэніцыліну.
– Больш за ўсё на сьвеце я хацеў бы, каб божанька забіў бы ўсіх дзяцей і каб новыя больш не нараджаліся, каб чалавек нарэшце пакінуў Зямлюууу!
– Вовачка, ты што, злуесься?! Як табе ня сорамна! Хлопчыкі і дзяўчынкі ж глядзяць. Яны ж з табой сябраваць ня будуць. Айайайайай! А можа, ты захварэў?!
– Прабач мне, Бусьлік, і вы мне прабачце, шаноўныя тэлегледачы. Гэта я на выхадох злосны такі, а так я добры. Курэй ня ем, толькі малачко п’ю.
– Малачко!!!
– Так-так, толькі малачкооо!!!
Малачко – нішцяк!
Васілёк такі ж аматар танных кайфаў, як і ўсе. Ён любіў рок-н-рол, блюз, Каліфорнію ды французскіх экзыстэнцыялістаў, заўжды быў рады пасумаваць. Піў, што налівалі, ды блага разьбіраўся ў буржуйскім бухле. Просты чалавек сярод простых людзей, ён ненавідзеў усіх гэтых добраапранутых офісных службоўцаў, усіх гэтых нафарбаваных дзяўчынак з “пачуцьцём прэкраснага”, да якога простаму чалавеку з вуліцы ніколі не дацягнуцца. Ёсьць рэчы, якія гэтым вылюдкам так і не давядзецца зразумець. Акрамя ўсёй гэтай стэрыльнасьці, у сьвеце ёсьць і ісьціна. Але ім, канечне,