Мінакі. Аляксей Талстоў
запацелага шкла. Трэба было стаяць ды пакрыху прыходзіць у сябе. Трэба было змагацца з арганізмам ды позіркамі мінакоў, якія, можа, зусім і не былі такімі злымі ды зьдзеклівымі, як заўжды падаецца ў такой сытуацыі. Тут Васілёк бываў зусім рэдка. Ды і наўрад ці хтосьці з тых, каму не давялося тут жыць, часта сюды езьдзіў. Раён лічыўся неспрыяльным ня толькі ў пляне кліматычных асаблівасьцяў. Барабанныя палачкі. Сацыяльна небясьпечныя тэрыторыі.
Два п’яныя вылюдкі, якія настолькі захапіліся сьвятам, што, апынуўшыся ў выграбной яміне, годна трымаюць сябе, не заўважаючы, што стаяць па пояс у лайне… Гэта было так, між іншым… Часам што-небудзь выскоквае на аўтамаце. Вы, шаноўныя таварышы, лепей ігнаруйце такую хрэнь.
Раён сапраўды быў яшчэ той. Тлумачылася ўсё, ізноўку ж, гэтай экакатастрофай. Палова жыхароў, калі ўсё гэта пачалося, папросту пазвальвала. Нехта спрабаваў прадаць кватэру, але куды там было. Ня тое надвор’е на вуліцы. Да таго ж, журналісты ўжо ўсім паведамілі пра магчымыя наступствы, пра праблемы для здароўя ды іншую лабуду. Самымі пустымі, сталіся, канечне, ускрайнія будынкі, за якімі, як за сьценамі, хавалася ўсё парадзелае насельніцтва. Быццам дрэвы паабапал шашы, што абараняюць палі ад ветру. Зь цягам часу, калі камунальшчыкі ўжо хацелі былі выселіць жыхароў ды правесьці рэканструкцыю, пераўтварыўшы, як меркавалася, былое жыльлё ў своеасаблівы абаронны мур, у старыя кватэры пачалі засяляцца новыя людзі. Няцяжка было здагадацца, што асаблівых сродкаў у іх не было. Галота, што перабівалася выпадковымі падпрацоўкамі ды бавіла вольны час за шклянкамі ды дозамі. Невядома якім чынам, але неўзабаве яны ўсё ж такі здолелі тут абжыцца ды нават завесьці нашчадкаў. З таго часу па вуліцах увечары хадзіць стала небясьпечна. Выпадковаму чужынцу гэта адразу кідалася ў вочы. Дзіўна толькі, што Васілёк нічога так і ня мог заўважыць. Канечне, хлопчык быў дурнаваты, ды, можа, трошкі празьмерна самаўпэўнены, але тут было ўсё ж ня толькі гэтае. “Пакінуты сярод пакінутых”, – думаў ён. Ды так думаць было куды прыемней. Ідыёт, што зь ім зробіш.
Канечне, да яго адразу даяпаліся. Тут і думаць не было чаго. Дождж прайшоў, ды над мокраю зямлёю чырванела трохі ўжо пахаладзелае сонца. Засыпанае мокрым пяском, навакольле магло б нагадваць пляж. Але дзе яшчэ можна знайсьці такі пляж. Дэкарацыі для кібэрпанкавага спэктаклю… Абжытыя фанэрныя скрыні назіралі за ім зьлёгку падведзенымі паўпустымі вокнамі. Ні сьмерці, ні жыцьця, адна вялізная дзірка ў часе. Імгненьне зацягнулася. Небясьпечнасьці? Гледзячы, што разумець пад бясьпекаю. Як разумець ды ці рабіць гэта ўвогуле. Зь дзясятак мужчынаў рознага ўзросту абступілі хлопца колам ледзьве толькі той адышоў ад прыпынка. Пасыпаліся пытаньні. Пытаньні, як заўжды, ідыёцкія, вельмі хуткія ды зьняважлівыя.
– Хто ты такі?!
– Адкуль ты прыйшоў ды што ты нясеш у сабе?
– Ці верыш ты галоўнаму герою ды пасланцам ягоным?
– Колькі чалавечых лёсаў сапраўды важкія для цябе?
– Ці падманваеш?
– Ці забіваеш?
– Ці