Мінакі. Аляксей Талстоў
сьлёзы над зборнікамі ягоных вершаў. Гэта было ўсё, чаго ён спадзяваўся дасягнуць, але, канечне, жыцьцё аддаў бы, маленькі засранец, каб пабачыць гэта ўсё сваімі засыпанымі сьнегам вачыма.
Ня так і шмат колераў на гэтых вуліцах. Яркія чырвоны, жоўты ды блакітны, замеценыя белым ды брудна-шэрым. Чорным. Крокі падэшваў зімовага абутку. Сымфонія сьнегу ды вады. Царства чалавека, царства таго, каму так далёка да царства божага, містычнага месца, дзе ўся гэтая муць нарэшце скончыцца, дзе галіны ўжо ня будуць так злосна рэзаць неба ды крыкі крумкачоў не пакінуць пранізьлівага неспакою ў стомленым сэрцы. Тулавы несьлі надзеі. Тулавы цягнулі ў сваіх поліэтыленавых пакунках свае веры ды страхі, тысячы мар ды ілюзій. Курткі ды паліто, абалонкі чысьціні ды прыгажосьці, абгорткі чалавекаў, няўлоўных, неспасьцігнутых дзяцей Зямлі. Колькі б усе мы ні сьцьвярджалі асаблівасьць кожнага з нас, індывідуальнасьць ды самакаштоўнасьць асобнага чалавечага жыцьця, але зірнуўшы на горад з пятага паверха офіснага будынка ў цэнты а палове на шостую вечара, можна толькі праглынуць усю гэтую ўзрушанасьць ды сплюнуць убок увесь гэты танны гуманізм. Запаліць цыгарэту. Не запаліць.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.