Мінакі. Аляксей Талстоў

Мінакі - Аляксей Талстоў


Скачать книгу
дурань, няздольны адказаць нават за сябе, куды там яму было думаць пра сусьвет. Толькі вось заўжды атрымлівалася менавіта так. Адны пераболшаньні. Неразьлічаныя магчымасьці ды жаданьні выплыць на паверхню, ня ведаючы, што там усё куды больш жорстка, чым у гэтых стэрыльных падводных пакоях.

      – Ты што, Бусьлік, хацеў штосьці дадаць?

      – Ды не, Вова, што ты!

      – Ну і добра!..

      Пад акном на прыпынку спыніўся аўтобус. На гадзіньніку 18:07. З усіх дзьвярэй – стомленыя з хлебам ды сасіскамі ў аднолькавых пакунках. У прадчуваньні вечаровага ток-шоў, футболу ды сэрыялаў з супэргероямі, моцнымі ды шчасьлівымі, амаль што такімі ж, як і ўсе. Аніякай опэры! На гуй! Радасная мяккасьць тапачак ды канапы. Паўфабрыкаты – лепшае, што здолеў прыдумаць чалавек. Паўфабрыкаты, алкаголь ды тэлевізія. Усё супэр, таварышы! Нічога, што мы стаміліся, нічога, што з кожным днём усё менш і менш нагадваем людзей. Затое мы перакананыя ў прагрэсе, медыцыне, касмэталёгіі ды якасных станках для галеньня. Клас! Клас! У гэтым нашая канчатковая перамога. Народ-пераможца! Чалавек-пераможца! І мы ўсе, таварышы, бясконца шчасьлівыя з той нагоды, што, як паведамілі ў вечаровых навінах, нашым унукам ужо зусім ня трэба будзе думаць. Ніколі. Ні пра што.

      “…прабачце, але як вы можаце гэта чытаць?! Гэта ж поўная лухта! Гэтага вылюдка трэба ізаляваць! Гэта правакуе нэўрозы ды дэпрэсію, а гэта першыя прыкметы псыхічнай неўраўнаважанасьці. Я не хачу, каб мае дзеці мелі магчымасьць чытаць…”

      “Вараву!”

      Але няўжо такія ідыёцкія думкі могуць патурбаваць гэтую сьветлую дзявочую галоўку? Канечне, не! Яна ж папросту цуд!

      Заплюшчыла вочы ды зразумела, што вось яны і надышлі, гэтыя неспакойныя дні, калі мусіш застацца сама з сабою. І пазьбегнуць яснасьці не атрымаецца. Менавіта той час, калі ўсе твае ўсьмешкі ды хітраватыя позіркі ня зробяць нічога. Ня змогуць падказаць, параіць.

      Ліхтары сталі запальваць раней. Хутка, напэўна, перавядуць гадзіньнік. Яна ізноўку глядзела ў акно. Часам ёй падавалася, што неўзабаве яна таксама прырасьце да падваконьня ды стане такой жа празрыстай, як шкло. Дэпрэсьнякі заўжды прыходзілі з пахаладаньнем. А напрыканцы лютага ўсё падавалася зусім небясьпечным. Хо пераступала празь сябе ды пускалася ў бясконцыя паходы па імпрэзах. Наўмысна. Каб час цягнуўся хутчэй, каб вясна нарэшце звалілася зь нябёсаў ды грудзі ўздыхнулі з палёгкаю. Чаканьне збаўленьня ад сябе. Разумныя людзі напісалі дзесьці, што чалавек па імені Хо адчувае сябе на мяжы таму, што ў гэты пэрыяд года ёй не стае сонечнага сьвятла. Шкада, што прычына толькі ў гэтым. Хо вельмі любіла, калі над ракою зранку навісаў туман, і яшчэ пасумаваць. Толькі не на людзях, зразумела. Яна ж моцная, на сто адсоткаў упэўненая ў сабе і ва ўсім, прыгожая маладая жанчына. Менавіта так і ёсьць. І мусіць быць заўжды.

      “Незалежнасьць!” – маўчала Хо. – “Незалежнасьць ад усяго ды ад усіх!” – ды ейнае маўчаньне раставала ў цішыні ўтульнага пакоя, незаўважна зьбягала кудысьці пад ложак ці за шафу. Куды яно ўсё зьбягае? Куды сыходзяць


Скачать книгу