Мінакі. Аляксей Талстоў

Мінакі - Аляксей Талстоў


Скачать книгу
не засмучала. Ды і што яго магло засмуціць, усё нармалёва, што тут такога. Канечне, гэтаму сьвету наканавана памерці зусім не праз якую-небудзь тэхнагенную катастрофу, ці там ядзерную вайну і ўсялякую падобную шлаяноціну. Апошні чалавек памрэ ад недагледжанасьці ды адсутнасьці ўвагі. Ды няма розьніцы дзе – у рэспэктабельных апартамэнтах, бліжэйшых кустах, ці пад балконам панэльнай дзевяціпавярхоўкі. Куды больш важкім будзе тое, што сьмерць надыдзе ад вострага алкагольнага атручаньня ці ад перадазіроўкі, што натуральна ня проста так, а вынік зацягнутай дэпрэсіі. Менавіта той, што была выкліканая пагардаю ды безуважнасьцю. Але калі будзе паміраць апошні чалавек, ня будзе каму паспачуваць, хіба толькі тым цьмяным, няпэўным зданям, што праступаюць у падсьвядомасьці, ды калі іх не спыніць, з лёгкасьцю могуць выклікаць шызафрэнію. Вось тады ўжо дакладна нікому да гэтага справаў ня будзе.

      – Ну дык гэтага, значыцца. Ляжу ў акопе… ды толькі вось так галаву павярнуў, каб паглядзець, што там у небе. А там, ведаеш, там варожыя самалёты лятуць ды кідаюць на нас бомбы. Ды крычаць усе так, што тыя дзікія зьвяры ў лесе. Ды выбухі з усіх бакоў. Во так во…

      Ён прыхлябнуў яшчэ ды перадаў пляшку.

      – Але не здавацца ж, на самой справе. Нельга, сорамна. Ну тут камандзір мне і кажа: “Давай, Пеця, валі гаўнюкоў! За горад наш, за чарнавокага сабаку з блакітнаю поўсьцю!” Ды ведаеш, малы, ён вось умеў гэта. Умеў камандзір у нас дух падняць.

      Ведаеш, вось такі мужык быў! Мы пасьля яго з саслужыўцамі яшчэ доўга, суку, штыкамі коцалі, але мужык быў, дай бог кожнаму.

      Толькі вось адзінае што: Пятро Ільіч пэрыядычна губляў думку, асабліва пасьля чарговага шоту, ці калі яго клікаў хтосьці са знаёмых, але што характэрна, лезьці ў іх з Васем “пэрсанальную гутарку” ён ім не дазваляў. Звонку гэта магло б выглядаць, быццам бы стары настаўнік тлумачыць свайму вучню вышэйшыя ісьціны. Канечне, усё магло быць, але не заўжды мела месца. Калі без перабольшаньняў, то гэта толькі сіняк ды дзяўбануты студэнцік-батан, настолькі наіўны, што вядзецца на ўсялякія нізкаякасныя казкі такога кшталту.

      – Дык схапіў я, значыцца, сваю вінтоўку, перазарадзіў ды давай мачыць вылюдкаў. Пэўна, дзясяткаў зь пяць ужо заваліў, ды чую голас такі пяшчотны, мілагучны нешта сьпявае, азірнуўся – а ў акопе ўсе мёртвыя, ды толькі анёлы ў джынсавых куртках стаяць купкаю, машуць сваімі мячамі ды сьпяваюць. Інтэрнацыянал. Ды вось што, малы, я табе скажу. Зразумеў я тады, што ёсьць бог на сьвеце, ды быццам бы ўдвая больш у мяне сілы зьявілася. Ды стаў я страляць так трапна, што нават сам зьдзівіўся. Як ні стрэл – дык у галаву, і вораг непрытомны падае з крывавым месівам замест вачэй. Страляю. Ды разумею, што з вуснаў маіх тая ж песьня ліецца. І такая ўпэўненасьць мяне ў той момант ахапіла… што ня ведаю, як і апісаць. Адное – цуд!

      Ён зрабіў яшчэ колькі глыткоў ды стрымана хмыкнуў.

      – А пасьля, калі скончыліся патроны, выскачыў я з акопу ды валіў іх прыкладам. Адзін удар, ды насьмерць. Калі ж прыклад трэснуў ды зламаўся, дастаў я


Скачать книгу