Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік). Тарас Шаўчэнка

Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік) - Тарас Шаўчэнка


Скачать книгу
мітрапаліта Грыгорыя:

      Памёр муж рупны і свядомы.

      Не плачце ўслых сіроты, ўдовы,

      А ты, Аскочанскі, заплач,

      Як плача зранку ў лузе драч.

      І Хамякоў, Русі руплівец,

      Масквы з правінцыяй дбайлівец,

      Аб юбкаборцы горка плач.

      І ўся, о Русская беседа,

      Во глас единый исповедуй

      Свае грахі.

      І плач! і плач!

      У кароткай сатыры-эпіграме Шаўчэнка лаканічна і дакладна, з дзіўнай праніклівасцю вызначыў некаторыя галоўныя рэакцыйныя рысы славянафільства наогул і Хамякова ў прыватнасці: арыентацыя на патрыярхальную, нарэшце, міфічную Русь; проціпастаўленне «праваслаўнай» Масквы як, маўляў, цэнтра «рускай думкі» сапсаванаму Пецярбургу як крыніцы рэвалюцыйных ідэй; квасны, перабраны звыш усякай меры патрыятызм, такая ж празмерная руплівасць аб праваслаўі (менавіта тады Хамякоў патрабаваў «неизбежного исполнения обряда»[16] ў навучальных установах) падмена грамадска-палітычнай крытыкі абстрактным маральна-рэлігійным пакаяннем…

      У мінулым некаторыя даследчыкі, эксплуатуючы фальшывую тэму «атэізм Шаўчэнкі», аднабакова акцэнтавалі тыя месцы ў яго паэзіі, дзе ён звяртаўся да Бога ў гневе (пераважна за нядолю Украіны і за жорсткасць цароў і паноў), або версіі аб яго побытавым богазневажанні. Разам з тым не вельмі радасна звярталіся да той яго паэзіі, дзе праяўлялася глыбокае рэлігійнае пачуццё, і да тых сведчанняў, што паказвалі яго чалавекам прынамсі вельмі далікатным у справе веры. Вось хоць бы з успамінаў А. Казачкоўскага: «Веруй глыбокаразумна», – пісаў ён мне ў адным лісце з Новапятроўскага ўмацавання, суцяшаючы ў сямейным горы, якое напаткала мяне. Я быў сведкам, калі Шаўчэнка, слухаючы блюзнерства гаспадара, у якога ён жыў, сказаў: «Здзекавацца з тых маральна-рэлігійных перакананняў, якія асвечаныя стагоддзямі і мільёнамі людзей, неразумна і злачынна».[17]

      Нагадаем і меркаванне Драгаманава: «…у першых сваіх пісаннях Шаўчэнка паказваецца такім жа набожным, як і Квітка», але «…далей стаў больш «евангельцам», чым набожным «візантыйцам», і ў Бібліі стаў шукаць духу народалюбнага прароцтва, пропаведзі суду Божага над няправеднымі. Мы не вельмі памылімся, калі параўнаем веру Шаўчэнкі ў сярэднім узросце яго з верай якога-небудзь пурытанца-індэпедэнта XVІІ ст., дадаўшы да таго, што Шаўчэнка як паэт, мастак і праваслаўны не мог выкінуць са сваёй думкі Божай Маці і нават набажэнства».[18]

      Наогул, мяркуючы па ўсім, справу веры або няверы Шаўчэнка лічыў для кожнага чалавека асабістай, глыбока інтымнай. Рэлігійныя перакананні знаёмых самі па сабе яго не цікавілі, сярод яго прыяцеляў былі людзі розных веравызнанняў. І для свайго атачэння ён ніколі не ствараў і ценю нейкага бар’ера рэлігійна-сакральнага парадку. (А. Казачкоўскі, напрыклад, распавядае, як вольна і шчыра меў зносіны ён з габрэямі ці як немец-пратэстант


Скачать книгу

<p>16</p>

Хомяков А. С. Полное собрание сочинений. – 3-е изд., доп. – М., 1990. – Т. 1. – С. 356.

<p>17</p>

Спогади про Тараса Шевченка. – К., 1982. – С. 78.

<p>18</p>

Драгоманов М. П. Літературно-публіцистичні праці: в 2 т. – К., 1970. – Т. 2. – С. 47.