Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік). Тарас Шаўчэнка

Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік) - Тарас Шаўчэнка


Скачать книгу
славянскай літаратуры, а не жадаюць і зазірнуць, што робіцца ў славян!»[12]

      Але была і іншая разнавіднасць украінскага, уласна ўжо маларасійскага славянафільства. Вучонае і «вальнадумнае» панства шчодра дарыла сваю палкую любоў далёкім братам, а ўласнага народа наогул не хацела ведаць, абыходзілася напышлівай рыторыкай. Асабліва абурала Шаўчэнку тое, што гэтыя патрыёты славянства прымудраліся сумясціць свой высакародны патрыятызм і «шырокую адукаванасць» з пагардай да роднай, украінскай мовы:

      І Калара чытаеце,

      Колькі хопіць сілы,

      І Шафарыка, і Ганка,

      І ў славянафілы

      Так і лезеце… І мовы

      Славянскага люду —

      Вам вядомы. Ды сваёй…

      Далібог – калісьці ж будзем

      За сваю і мы – гарой…

      Шаўчэнка рана і празорліва заўважыў у славянафільстве гэтую тэндэнцыю выключаць украінскі народ з славянскай сям’і, гэта значыць, не прызнаваць за ўкраінскім народам права быць асобнай і раўнапраўнай з іншымі нацыянальнай адзінкай, раствараць яго ў «агульнарускасці», узурпіруючы на карысць апошняй яго гісторыю, культуру, зямлю:

      Звеку, маўляў, усё тое

      Іх было, не наша,

      Што яны ўнаём давалі

      Татарам на пашу

      Ды палякам…

      Гэта – саркастычны перыфраз версіі афіцыёзнай і наогул імперска-патрыятычнай гістарыяграфіі, для якой Украіна была ўсяго толькі «ўскраінай» царскай Расіі, часова саступленай татарам і палякам.

      Многавяковае самабытнае гістарычнае і культурнае жыццё Украіны, яе барацьба за свабоду ігнараваліся. Пры гэтым звярталіся, у прыватнасці, да хітрага маніпулявання этнонімамі «Украіна» і «Маларосія». І «дзяржаўнікі», і славянафілы не прымалі слоў «украінец» і «Украіна» як саманазвы прадстаўніка народа і назвы краіны, таму адмаўлялі і народ, і тую краіну ва ўласнай якасці.

      Гэта не былі нявінныя лінгвістычныя практыкаванні, лексічныя адрозненні – гэта было прынцыповае пытанне, асабліва для Шаўчэнкі, паколькі і яго намаганнямі слова «Украіна» аднаўлялася і канчаткова сцвярджалася як саманазва народа і зямлі (у той час як разнамасныя ўкраінафобы дружна высмейвалі гэтую саманазву ці скажалі яе значэнне). Па славянафільскай жа тэрміналогіі стаяла ўхілістасць і няшчырасць усёй іх пазіцыі адносна Украіны: велікадушна пахвальваючы «паўднёвае племя рускага народа», яны фактычна адмаўлялі яму ў праве на ўласнае нацыянальна-палітычнае і культурнае развіццё (і нават на ўласнае імя!), што асабліва выявілася ў канцы 50-х гадоў і стала адной з галоўных прычын канчатковага разрыву Шаўчэнкі са славянафіламі.

      У мікалаеўскую эпоху, калі адным з найважнейшых догматаў унутранай палітыкі была абвешчана так званая «народнасць», нараджаецца, па сутнасці, ідэалогія, якая пазней аформілася ў дзяржаўна падтрымліваны рускі нацыяналізм. Для Украіны гэты «перыяд» абярнуўся ўзмацненнем


Скачать книгу

<p>12</p>

Шевченко Т. Г. Повне зібрання творів: у 6 т. – Т. 6. – С. 312.