Каханні. Дваццаць рэальных гісторый. Ніна Лістота
абставінаў. І таму, як сапраўдны ўладар лёсу, сам вырашаеш ― завесці гутарку з новым чалавекам і прабавіць пару гадзін ці занурыцца ва ўласныя думкі, разглядаючы краявіды.
За вокнамі мільгацелі станцыі, чыгуначныя вузлы. Змянялі адзін аднаго дамы, мітуслівыя днём і засяроджанапустыя ў ранішні час гарады. Дарога заўсёды абяцала прыгоды. Я спрабавала ўявіць жыццё тых, паўз каго мы праляталі на поўнай хуткасці ― кім працуюць, ці шчаслівыя яны?
На пачку з цукрам было напісана «Беларуская чыгунка». Я высыпала яе ў гарбату і павольна размешвала, не адрываючы позірк ад акна. У купэ ўвайшоў прыемны малады мужчына. Ён сеў на суседняй лаўцы, паклаў побач з сабою скураны партфель і прывітаўся. Зняў цёмна-сіні шалік, чорнае драпавае паліто і павесіў іх на кручок ля верхняй паліцы.
За акном паласкаў зямлю шэры дождж. Можна было толькі паспачуваць мінакам, якія праходзілі паўз наша акно, затуліўшыся каўнярамі, насунуўшы на вочы капюшоны і капелюшы.
– Такое надвор’е, цяпер лепш на вуліцу не паказвацца, ― са спачуваннем вымавіла я, трымаючы ў руках шклянку.
За размовай з гэтым мужчынам я думала прабавіць колькі часу (хоць і мела з сабой цікавую кнігу), таму дадала:
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.