Адваротны бок люстра. Ксенія Шталенкова

Адваротны бок люстра - Ксенія Шталенкова


Скачать книгу
кабылка, якраз для цябе. Давай я дапамагу злезці.

      Міхал з горам папалам сцягнуў Басю і павёў каня ў стайню. «Які ж Міхал выхаваны, – думала Бася. – Я так аганьбавалася, а ён нават не засмяяўся!» Але тут са стайні пачуліся прыглушаныя ўсхліпы і рохканне, якія абвергнулі Басіны меркаванні. Праз некалькі хвілін юнак, з наўмысна сур’ёзным тварам, вывеў невялікую беласнежную кабылку.

      – Гэта Знічка. Здаецца, яна нібы знарок для цябе, – сказаў Міхал.

      Бася сама залезла на каня. Яна ўзялася за лейцы і пусціла Знічку ступою. Потым перайшла на рысь. Зараз абышлося без прыгод. Бася добра трымалася ў сядле і ўмела кіравала Знічкай.

      – Я ніколі не бачыў, каб паненка так спрытна ўпраўлялася з канём, – пахваліў Басю Міхал.

      Ад нечаканага камплімента Бася зачырванелася. Знічка пацягнулася пысай да Басінай кішэні. Дзяўчынка ўспомніла, што за снеданнем сцягнула са стала некалькі яблыкаў. Яна дастала адзін з кішэні і працягнула Знічцы. Тая ўзяла яблык і захрустала ім.

      – Што ты мне кабылку песціш? – сярдзіта сказаў Міхал. – Яна ж потым нічога, акрамя яблыкаў, есці не будзе!

      Бася прапусціла дакор міма вушэй і працягнула падкормліваць Знічку.

      – Яна такая прыгожая! – сказала дзяўчынка. Міхал усміхнуўся:

      – Вось бачыш, зараз у цябе з’явіўся яшчэ адзін сябра, – сказаў ён. – Пакуль я буду ў Кракаве, табе будзе не так маркотна.

      Тут з дома выскачыў слуга і паведаміў гаспадару:

      – Пане Міхалу, вас госць чакае.

      – Добра, зараз прыйду.

      Калі слуга вярнуўся ў дом, Бася пацікавілася ў юнака:

      – А хто да цябе прыйшоў?

      – Не ведаю, – адказаў Міхал. – Табе лепш падняцца ў свой пакой.

      Бася пакрыўджана натапырылася, заклала за спіну рукі, строячы з сябе зняволенага, і пайшла ў пакой. Хутка да яе паднялася карміцелька і прынесла вячэру.

      – Пані Катажына, а хто прыйшоў да Міхала? – спытала дзяўчынка.

      – Ды гэта па службе, – растлумачыла кабета і пайшла.

      Басі стала маркотна, і яна, падкурчыўшы на ложку ногі, прынялася разважаць, чым стане займацца, пакуль яе сябар будзе ў ад’ездзе.

      Праз некалькі гадзін дзверы ў пакой расчыніліся, і ў яго ўвайшоў вясёлы і расчырванелы Міхал.

      – Здароў, Баська! – гулліва ўсклікнуў ён і, плюхнуўшыся ў крэсла, бесцырымонна разваліўся ў ім.

      Бася прынюхалася: ад юнака падазрона пахла півам. Дзяўчынка незадаволена зморшчылася і спытала яго:

      – Хто да цябе прыходзіў?

      – А, ты ўсё роўна не ведаеш! – адмахнуўся Міхал, а потым нахабным тонам дадаў: – Ну што, маркоцішся? Чым займацца будзем?

      – Ага, тэлевізар паглядзім, – буркнула дзяўчынка. Міхал неўразумела зірнуў на яе.

      – Не звяртай увагі, – сказала дзяўчынка і, падумаўшы, спытала: – Можа, ты маеш шахматы?

      – А ты што, гуляць умееш? – здзівіўся юнак. Бася кіўнула.

      – Ну, калі ты ўмееш, дык пайшлі, – з усмешкай прамовіў Міхал.

      Дзяўчынка з выклікам паглядзела на юнака і пайшла следам за ім. Дастаўшы шахматы, Міхал старанна расставіў на дошцы фігуркі


Скачать книгу