Мімікрыя. Аляксандар І. Бацкель

Мімікрыя - Аляксандар І. Бацкель


Скачать книгу
вязаньню дзіцячага адзеньня, шкарпэтак і рукавічак. І не пасьпелі азірнуцца, а яна ўжо атрымала замову ад піцерскага выдавецтва напісаць кнігу па вязаньні дзіцячых рэчаў, потым пачала за грошы даваць прыватныя ўрокі ў сябе дома для маладых мам, як вязаць ваўняныя пінетачкі немаўлятам, а потым у яе зьявілася колькі падлеткаў, якія вар’яцелі на мастацкай фатаграфіі.

      Жыцьцё адорвае прыемнасьцямі, дае сваю ласку, існуючы, як двухаблічны Янус, з аднаго боку – цяжкасьці, з другога – непаўторнае шчасьце, і невядома, які Янус будзе глядзець табе ў вочы, утульна лежачы на далоні, калі ты, падкінуўшы сваю манэту, ловіш яе ў кулак, а потым расьціскаеш пальцы.

Паветра

      Інэса шмат часу выдатковаўвала на тое, каб дасьледаваць сваіх сяброў, якія калісьці ёй падаваліся такімі незразумелымі, іншаплянэтнымі, незвычайнымі. Цяпер яна магла іх, крыху прааналізаваўшы, дэталізаваць, неяк растлумачыць для сябе іх сутнасьць, іх прыхільнасьць да стыхіі. Тое, што яна сярод іх трох была адзінаю дзяўчынаю, надавала пікантнасьці. Яна была быццам бы тая самая прыправа чырвонага гострага перцу ў моркву па-карэйску. І яна пра гэта ведала, таму часта заплюшчвала вочы на новасьпечаных сяброў/сябровак, якіх на іх агульныя пасядзелкі й літаратурныя вечары прыводзілі ці то Ян, ці то Вітаўт, зрэдзьчас і ўсё радзей – Гэня.

      У яе былі сваё асяродзьдзе, свая сям’я, і сёньня яна шмат разважала пра Вітаўта, чалавека, які зь дзяцінства быў настолькі паглыблены ў сваё мастацтва, што яму часта казалі старыя мастакі, каб ён затрымаў свайго ўнутранага мастацкага Моцарта, бо гэта адбіваецца на канцэптах, шкодзіць ягоным пэрформансам. Вітаўт сам для сябе абраў пэўны тэмп разьвіцьця, празь які сам і пакутаваў, бо надта сьпяшаўся зьдзейсьніць той ці іншы пэрформанс, тую ці іншую экспазіцыю, разумеючы, што які б шлях ён ні вызначыў, гэта быў ягоны пэрсанальны шлях, каторы трэба прайсьці да канца і ператварыцца ў сапраўднага каштоўнага вогненнага Фэнікса. Але, як пісалі некаторыя мастацкія крытыкі, сьвет яшчэ пасьпее пабачыць Вітаўта сталага, Вітаўта – мастака зь вялікай літары М, а пакуль тое, чым ён ганарыўся, быў ягоны праект “спаленага Адраджэньня”, праект, у якім мастак цераз гарэньне вызначаў сапраўдную форму прадмета, пачатак яго новага існаваньня, магчымасьць бачыць яго глыбінную сутнасьць. Вітаўт доўга ішоў да гэтай ідэі, але калі ён аднойчы прачытаў пра расьліну, якая дзеля таго, каб пасеяць семя, мусіць згарэць, ён зразумеў, што менавіта гэта будзе падмуркам ягонай канцэпцыі “Новага жыцьця мастацтва пасьля агню”.

      Вітаўт быў алегорыяй агню, ён штохвілінна гарэў думкамі, ідэямі, і тым, каб іх найхутчэй зьдзейсьніць. Ягоны твар быў парослым рудым шчаціньнем, і сам ён быў падобны да старажытнага паганскага бога. І калі Інэса ўяўляла сабою ветраную стыхію, стыхію, якая часта праз свае рухі й перамяшчэньні здольная мяняць ня толькі сваё жыцьцё, але й асяродзьдзе, істотна ўплываючы на лёс сваіх сяброў, то яна часам у спрэчках магла разьдзьмуць Вітаўтаў агонь настолькі, што той сам першым згараў, не пераканаўшы апанэнта, застаючыся


Скачать книгу