Мімікрыя. Аляксандар І. Бацкель

Мімікрыя - Аляксандар І. Бацкель


Скачать книгу
адна са сьценак у пакоімайстэрні, чэмпіён Беларусі, краінаў СНД і Эўропы па гонках у вазках, а таксама бронзавы чэмпіён Параалімпійскіх гульняў.

      Адзінае, што замінае Валодзю, – алькаголь. Ён п’е, як адданы каханак кахаецца, – шалёна й усёй душою.

      Інэса, якая адразу ўпадабала гэтыя рамантычна сумныя вочы й неверагодна накачаныя рукі, пасьля таго, як атрымала свае адрамантаваныя вінтажныя гадзіньнікі, выявіла, што ў ейнай здымнай кватэры пачалі ламацца ўсе гадзіньнікі запар: наручныя, будзільнікі, гаспадарскія зь зязюляй.

      Інэса закахалася мэнтальна, плятанічна. Яна аніводнага разу, як прыходзіла да майстра гадзіньнікаў, – а завітваць яна пачала нават без гадзіньнікаў, – не запыталася пра яго мужчынскую здольнасьць, да якога ўзроўню ён спаралюшаны, ці ёсьць у яго сям’я, дзеці, жонка, каханка.

      Валодзя адразу сьцяміў, што да чаго, і нават зрабіў вялікі перапынак зь пітвом, бо прыгожая дзяўчына магла лёгка замяніць любыя стымулятары й наркотыкі. Ён пачаў стараньней галіцца, выязжджаць на сьвежае паветра, катацца зь Інэсай вакол дома й па мясцовым парку. Ён ізноў адчуў сябе маладым, тым самым шалёным юнаком у інвалідным вазку, які ганяе па сьвеце й заваёўвае мэдалі на спаборніцтвах, але сум у вачах… ён не выліваўся са сьлязьмі і нават не зьнікаў з усьмешкамі, ён не высыхаў пад промнямі сонца і не вымываўся дажджамі, сум нікуды не сыходзіў, нават калі Інэса зазірала ў вочы, нават калі аднойчы яны пацалаваліся.

      Неяк Інэса здолела ўгаварыць Валодзю на тое, каб звазіць яго на сьвята Дня Перамогі да Стэлы паглядзець на салют.

      Гэты дзень магчыма назваць кульмінацыяй іх адносін, калі закаханы майстар, з шырокай усьмешкаю, задраўшы голаў уверх, лічыў залпы, а ягоны твар асьвятляўся чырвонымі, зялёнымі, блакітнымі, белымі й ружовымі колерамі.

      Інэса не магла адвесьці позірку. Яна была ўзбуджаная, навакольле падавалася ня толькі сьвяточным, але іх прыватным сьвятам, сьвятлом, прыватным салютам, яна адчувала жарсьць да гэтага грубага мужчыны, яна, доўга не разважаючы, села яму на калені ў крэсла-каталку й пачала з жарам яго цалаваць, гладзячы па галаве, ускудлачваючы яму валасы, кусаючы за вусны. Валодзя кранаўся ейных смочак пад станікам, залазіў у вільготныя майткі пад плясыраванай сукенкаю…

      Вакол не было людзей, яны назіралі салют падалей ад агульнага натоўпу. Абодва былі распаленыя жарсьцю, абодва кахалі… Інэса, нябачна намацаўшы чэлес, была ўзрадаваная, выявіўшы яго напружаным, і няёмкае пытаньне, якое яна ўсё ніяк не магла запытаць, само па сабе зьнікла… яна, седзячы зьверху на Валодзі, пасунуўшы ў бок свае майткі й непрыкметна пад сукенкаю дастаўшы чэлес з прарэхі, накіравала ўнутр.

      Вакол раздаваліся выбухі, ноч асьвятлялася маланкамі, людзі вакол крычалі “Салют! Ура!”

      Людзі вакол уголас лічылі выбухі: “Раз, два, тры, чатыры…!” Але насамрэч, людзі вакол крычалі “Ўра” не Перамозе й не Салюту… Людзі крычалі “Ўра” каханьню Інэсы й Валодзі й лічылі рухі палюбоўнікаў, якія, бессаромна разьлічваючы на цёмную ноч й нябесныя водблескі,


Скачать книгу