Рай даўно перанаселены (зборнік). Алена Брава

Рай даўно перанаселены (зборнік) - Алена Брава


Скачать книгу
рукамі і збягае са сваёй знаходкай. На грудзе паспяваюць вырасці новыя снежныя зараснікі, калі з’яўляецца Ён. Хто менавіта? Твару не бачна, замест яго – снежная маска. Не, Ён ідзе не да яе і нават не ў яе бок, але Юля ўсё роўна кідаецца следам за Ім – да іржавага касцяка аўтобуса без колаў і з выбітым шклом, які чарнее пасярод снежнае пустэчы. У салоне багата людзей, яны жартуюць і смяюцца, сярод іх – прыгожая жанчына з каляскай, у якой спіць дзіцянё. Юля з болем назірае, як Ён бярэ немаўля на рукі: яе зноў апярэдзілі! Раптам з’яўляецца чалавек у форме кантралёра і патрабуе прад’явіць білеты: самалёт адпраўляецца… Самалёт!? З іржавых бакавін аўтобуса сапраўды вырастае штосьці накшталт срэбнаватых крылаў. Чалавек у форме між тым падыходзіць да Юлі. Яна пачынае ліхаманкава шукаць ў кішэнях, але выцягвае адно жменю пакамечаных аўтобусных талонаў. Пад дакорлівым позіркам кантралёра яна, згараючы ад сораму, саслізгвае на абледзянелыя прыступкі трапа, не можа ўтрымаць раўнавагу, падае, стукаецца аб штосьці цвёрдае… Твар у яе цяпер акрываўлены. А снег ідзе ды ідзе, нічога не бачна навокал, акрамя суцэльнай яго масы. Куды ісці? Цяпер яна нават не знойдзе сваёй магілкі…

      13

      Бог, адбіраючы жыццё, пасылае смерць. Мужчына не такі міласэрны. Твае маленькія жыцці, узятыя Імі, пахаваны ў тым заснежаным грудзе, кажа яна сабе. Шэрая і паніклая, яна сядзіць у халоднай халупе (дровы скончыліся яшчэ ў лютым, а цяпер красавік), машынальна стрэсваючы попел у кубак з кавай. Ён больш не кахае яе, і ў яе цяпер няма ні цела, ні душы, яна – бясплотны прывід, не больш рэальны, чым гераіні яе ўлюбёных літаратурных твораў, – не, куды ёй да іх! Здаецца, скрозь яе, як скрозь цыгарэтны дым, можна ўбачыць брудны посуд ды плямы на шпалерах. Пакінутае Дзіцянё маўчыць, схаваўшыся ў кокан сваёй безабароннасці. Затое не маўчыць іншы, здрадніцкі голас унутры яе. Ты, дамарослы псіхааналітык, наіўна спрабуеш разгадаць уласныя сны і замахваешся на боскае наканаванне. Ты намагаешся перайначыць свой жыццёвы сцэнар – а навошта? Ты ж не хочаш пражыць сваё жыццё без кахання? Бо чаго яно вартае, жыццё без кахання? Без кахання ты падобная да высахлага рэчышча, па якім ужо не пройдзе ніводны карабель. А калі так, дык будзь паслухмянай дзяўчынкай і не драпайся, чуеш? Ніхто не можа выратаваць кагосьці (няхай нават і самога сябе) насуперак яго жаданню, інакш самі нашыя паратункі былі б падобнымі да згвалтавання. Пазбаўляць сябе ілюзій, адкрываць сабе вочы на манер містыкаў-вар’ятаў, што адразалі павекі, каб сон не перашкаджаў ім аддавацца пошуку Абсалюту, – танная паказуха. Ты ж сама напісала для сябе гэты сюжэт, прыдумала яшчэ ў школе, ці не так? І ты ў ім шчаслівая, шчаслівая!

      Так, але… як жа можна быць шчаслівай, штораз скіроўваючыся па пратаптанай сцежцы прадказальных рэакцый, не згаджаецца другі голас. Зрэшты, ён зусім ціхі, яго не пачуюць. Першы голас, між тым, даводзіць сваё: можна і далей ап’яняцца пачуццямі, як віном, трэба ўсяго толькі не заўважаць, што з-пад стракатага рыззя тырчыць палка ад швабры з напнутым на яе парыком, ды лялька з анучак цягне да пачварнага ідала рукі ў ненатуральным


Скачать книгу