Рай даўно перанаселены (зборнік). Алена Брава

Рай даўно перанаселены (зборнік) - Алена Брава


Скачать книгу
фотаздымкі, упры-гожваюць сцены яе пакойчыка. Яна слухае заезджаныя дыскі модных спявачак, ад якіх даверлівыя душы дзяўчат падзара-джаюцца, як акумулятарныя батарэйкі, рамантычнай тугой, і кожны раз не можа не праслязіцца.

      Сумаваць заўжды модна! Гэта так па-жаночы!

      11

      Яна сама адшукала лякарства ад сваёй Вялікай Дэпрэсіі. Зразумела – новае Вялікае Каханне. На гэты раз – да дырэктара камерцыйнага цэнтра, дзе яна працуе, якога ўсе называюць Дарагуша. Маларослы, з вусікамі нітачкай ды рэдкімі валасамі, зачасанымі набок, ён аніколькі не падобны да Быка. Прынамсі, ён не брутальны і нават ласкавы; гэтая ахвяра Эдыпава комплексу сама пакутуе на хранічную язву самаацэнкі. Яго каханне (з бляшанкай таннае кавы ў дадатак) пераходзячым партыйным сцягам перамяшчаецца з кабінета ў кабінет фірмы, поўнай адзінокіх кабет, гатовых ад пачуццёвага голаду кінуцца на кожнага. Тэмы яго размоў з выбранніцамі сэрца абмяжоўваюцца скаргамі: на жонку, кіраўніцтва завода і нават на сабаку – зразумела, пародзістага, які вінаваты перад Дарагушай у тым, што з-за нейкіх парушэнняў рэпрадукцыйнага здароўя не можа апладняць сваіх пародзістых нявест. Праз некаторы час «сцяг» пераходзіць да іншай супрацоўніцы, а пакінутая, у якой ад ныцця шэфа ўжо ўтварыўся брудна-шэры налёт у мазгах, як на сценках кубка пасля дрэннай кавы, уздыхае з палёгкай. Гэта, між іншым, не замінае ёй узначаліць кампанію супраць чарговай «сцяганосьбіткі», лёс якой таксама прадвызначаны: праз некаторы час прымкнуць да лагера «пераможаных».

      …Праз канкрэтную рэальнасць дрэва, падаючага ліста (шкар-пэткі, што валяецца на падлозе) – да рэальнасці Вечнага Духу! Не, не на нябёсах, не ў адрачэнні, а тут, на Зямлі! А калі адбудзецца новае каханне – што ж, як кажуць на Усходзе, я не адштурхоўваю тое, што прыходзіць і не затрымліваю тое, што сыходзіць. Ён сыходзіць, падзякаваўшы, як пасля ежы. Дзеля яго Юлі давялося пакінуць інтэрнат шклозавода і зняць часовую хаціну на ўскраіне горада: жанаты дырэктар баіцца агалоскі. Хісткае збудаванне, больш падобнае да хлеўчука, ацяпляецца пячуркай, але зімой у Юлі зуб на зуб не трапляе: куты прамярзаюць, са шчылін пад дзвярыма свішча вецер ды намятае снегу. Затое цяпер яна можа бесперашкодна сустракацца з каханкам. Ён з сумам глядзіць на яе вачамі колеру таннае кавы.

      «Я адчуваю сабе непаўнавартасным, бо ў мяне брудныя валасы», – кранальна-шчыра паведамляе ён ёй.

      «Дык памыйцеся!» – наіўна прапануе яна. Ён цяжка ўздыхае:

      «Гэта не так проста, дарагуша. Свой дом – не кватэра з усімі выгодамі».

      Праз некаторы час ён атрымлівае кватэру, але працягвае хадзіць на працу з перхаццю на пінжаку.

      «Я адчуваю сабе непаўнавартасным, бо мала зарабляю», – скардзіцца ён.

      «Дык падзарабляйце дзе-небудзь яшчэ!» – дае яна неабдума-ную параду.

      Ён дакорліва глядзіць на яе:

      «Гэта не так проста, дарагуша…»

      Гэты тып знаёмы ёй да дробязяў. Яна пазнае яго ў любым на-тоўпе і адразу ж кідаецца яму насустрач: менавіта такі дасць ёй магчымасць паўдзельнічаць у спаборніцтве


Скачать книгу