Сад Замкнёных Гор (зборнік). Серж Мінскевіч

Сад Замкнёных Гор (зборнік) - Серж Мінскевіч


Скачать книгу
мной ідуць мае людзі, – напаўсхлусіў я, а сам падумаў, што калі сінявокая дзяўчынка дабралася да краіны вемасутаў, то мой народ абавязкова пашле за мной кагосьці.

      Але мае словы зноў расьсьмяшылі Раншая.

      Калі новы прыступ сьмеху прайшоў, ён дастаў з халявы бота вялікі нож і наблізіўся да мяне.

      – Ведаеш, я магу моўчкі ўсадзіць гэты цясак табе ў сэрца, нічога не тлумачачы, але тады ты памрэш з надзеяй, што за цябе адпомсьцяць, што знойдуць твае сьляды. Ты будзеш адчуваць сябе героем. А героем паміраць ня так пакутна. Але мне ня хочацца цябе шкадаваць.

      Ён уважліва агледзеў лязо нажа, моцна сьціснуў дзяржальна ў руцэ і рэзка ўстраміў у зямлю побач з маімі путамі.

      – Ніхто сюды ня прыйдзе, не адпомсьціць, не даведаецца, дзе ты зьнік. Ніхто сюды ня дойдзе. Я спадзяюся, ты добра помніш вогненную Браму, празь якую ты праляцеў? Я сам калісьці, трасучыся ад страху, падхоплены залатым ветрам нырнуў у яе. Дык вось, тысячы гадоў таму яе стварылі нашыя мудрыя продкі. А створана яна такім чынам, што пакуль у Садзе знаходзяцца два чалавекі, яна нікога не прапусьціць. Для трэцяга яна закрыта!

      – Калі ж ты мяне заб’еш, то ў Садзе зноў будзеш ты адзін, і Брама зможа прапусьціць больш моцнага за цябе, які і адпомсьціць за маю сьмерць!

      – Мяркуючы па тваіх аповедах, – ён зноў усьміхнуўся сваёй усьмешкаю, – за табой можа прыйсьці толькі дзяўчына.

      – Дзяўчына таксама моцны спаборнік.

      Я ўспомніў, як Руата раскідвала бамбізаў падчас боек у корчмах.

      – Ведаю, але за тыя доўгія-доўгія гады, што я тут жыву, я забіў столькі мужчын і жанчын, якія здолелі прабрацца сюды, што дай мне веры – вопыт сваё возьме. Тым больш, ніхто ня ведае, што я іх буду забіваць. Аднаго чалавека, які нічога не падазрае, няцяжка падмануць. Пасьля таго як я забіў папярэдняга гаспадара Сада, шчырага старэчу Маянтоха з апраханцаў, і сам зрабіўся гаспадаром гэтага райскага кутка, я на працягу году кожны дзень падыходзіў да выйсьця зь пячоры, каб пераканацца, ці не зьявіліся сьляды новага госьця. Але прайшло амаль дзесяць гадоў, калі зьявіўся «сталічнік» Лесма. Я даведаўся пра гэта па зьменах у Садзе. Птушкі сьпяваюць ня так, дрэвы шумяць ня так, калі ў Садзе чужынец. Ды й сам ён ва ўсё горла крычаў пра сябе. Я высачыў і, ціхутка падкраўшыся, зарэзаў яго, калі Лесма заснуў…

      – Навошта табе забіваць госьця? Сад – вялікі, хопіць месца для дваіх.

      – Ты думаеш, мне шкада дзяліцца Садам? Ці ты думаеш, я маньяк, якому цікава забіваць? Калісьці я шчыра пераконваў сябе, што мне цікава забіваць людзей, нават першую сотню гадоў, што я жыву тут, я так сабе ўнушаў, прыдумваў розныя пакараньні, каб прымусіць адчуваць радасьць ад сьмерці іншага. Не, гэта ня так. Я вымушаны забіваць кожнага, хто прыйдзе сюды.

      – Ты ахоўнік Сада, продкі табе далі наказ нікога сюды не пускаць?

      – Глупства… Гэты Сад, пасаджаны нашымі продкамі, – адзінае, што абагачае і ачышчае атмасфэру плянэты. Толькі ён паступова стварае тут паветра, якім вы там, унізе, дыхаеце. Вам па трубах паступае самае неабходнае для жыцьця рэчыва – паветра, узбагачанае кіслародам.


Скачать книгу