Сад Замкнёных Гор (зборнік). Серж Мінскевіч

Сад Замкнёных Гор (зборнік) - Серж Мінскевіч


Скачать книгу
я ня ўбачыў ніводнага, апрача вас, чалавека, – прамовіў я спакойна, – і нават жытла не відаць.

      Ён моўчкі раскідаў кіем вуглі, дастаў бульбіны і паказаў поглядам, каб я частаваўся.

      – А далей няма яшчэ аднаго саду ці лесу? – спытаў я, падкідваючы на далоні гарачы плод.

      – Няма.

      – А вы былі там, за гарамі? – я паказаў у той бок, куды сядала сонца.

      – Тут навокал горы.

      – Але ж за імі павінна быць зямля.

      – За імі жалеза-каменная пустэльня з дробным пылком.

      – І так да самага далягляду?

      – Так па ўсёй плянэце. Сад – аазіс на дне вялікага кратэра. Вакол – непраходныя горы… Гэта Сад Замкнёных Гор…

      – Чаму тут Сад ёсьць, а там нічога няма? – даймаў я «садавіка».

      – Табе не зразумець…

      – Я шмат чаго ведаю пра Сусьвет! – ганарліва прамовіў я.

      Мужчына паблажліва зірнуў на мяне:

      – Даўно, у дагістарычную эпоху, гіганцкае касьмічнае цела прабіла жалеза-каменную кару плянэты. Яго рэчыва перамяшалася з больш мяккімі ніжнімі слаямі, што і дазволіла нашым продкам пасадзіць тут Сад.

      – А самі яны спусьціліся пад зямлю?

      – Правільна.

      – А адкуль вы гэта ведаеце?

      – Нашыя старэйшыны апавядалі.

      – А магу я зь імі пагаварыць?

      – Можаш… Толькі заўтра. Сонца сядае. Будзе ноч.

      Насамрэч надыходзіла Ноч – а ня штучнае зацямненьне, якім кіруе Аўтаматычная Станцыя Часу!

      – А вашы старэйшыны не казалі, адкуль прыйшлі нашыя продкі?

      – Яны прыйшлі з зораў.

      Хутка цямнела. На целе неба, паўсюль-паўсюль, высыпалі срэбныя радзімкі.

      Я заварожана сачыў за ніколі ня бачаным чарадзействам.

      На чорным тле нябеснага купала паступова праявіўся Белы Шлях. Цяпер я выразна разумеў, што той запаветны Шлях, па якім я павінен ісьці, – гэта і ёсьць Зорны Белы Шлях. «Дзіўнае, няўрымсьлівае жыцьцё чалавека. За адным пройдзеным Шляхам заўсёды паўстае наступны», – падумаў я.

      Раншай заўважыў, як я гляджу на неба.

      – Нашыя продкі называлі яго «Млечны Шлях».

      Мяне ўразіла і ўзрушыла такая паэтычная і трапная назва.

      Як мы п’ём малако сваёй маці, каб узмацнець, падняцца з падлогі, так і нашая душа мусіць піць малако зор, каб падняцца зь зямлі да іх.

      Я прагна ўглядаўся ў зоры, я наталяў сваю адвечную смагу душы. І як мне было шкада свайго народу і ўвесь чалавечы род, якому наканавана жыць у цесных змрочных сутарэньнях.

      – Калі нашыя продкі прыйшлі з зораў, значыцца, там павінны быць іншыя сады ці землі, дзе можна тыя сады пасадзіць! – усклікнуў я. – Скажэце, а як нашыя продкі хадзілі па зорах?

      – У іх былі спэцыяльныя вялікія караблі. Адзін такі карабель калісьці прыляцеў сюды.

      – Значыць, можа прыляцець яшчэ карабель!

      – Нашыя старэйшыны кажуць, што можа.

      – Мне трэба абавязкова паразмаўляць зь імі.

      Раншай пагасіў вогнішча, дастаў з торбы покрыва, раскінуў на траве і лёг на яго.

      – Тут лета і зіма амаль аднолькавыя. Так што можна спаць на зямлі – ня зьмерзьнеш.

      Перад


Скачать книгу