Сімъ побѣдиши. Алесь Пашкевіч

Сімъ побѣдиши - Алесь Пашкевіч


Скачать книгу
Неўскага, і ў часы вайны з французамі дапамога была… – нібыта апраўдваючыся, згадаў Заяц.

      – Так, хто ж аспрэчвае. «І раней не забывала…». Не буду пра недалёкае – пра спрэчкі Сталіна і Ціта. А тады, пры святым Пятры, русійскую імперыю напалеонаўскі петао… певень дзюбнуў! Вось і закруціліся. А ў той час святы Сінод Русійскай царквы прызнаў мітрапаліта Пятра гультаём, які ўчыніў «цяжкія грахі»: пры ім, маўляў, манастыры апусцелі і паства паменела. Нібыта не вайна тое зрабіла… А яшчэ – прысланыя з Русіі кнігі ён, маўляў, не чытаў і, ратуючы свой народ ад голаду, заклаў нейкія манастырскія багацці купцу з Бокі…

      – Добар дан! Я бачу – у нас госці? – перад сталом з’явілася – прыйшла з працы – стройная загарэлая маладзіца. – Богдан! Тата!.. Ну што гэта за пачастунак? Пачакайце, я зараз прыгатую…

      Пакуль штось апетытна смажылася і сквірчэла, малодшы гаспадар змяніў тэму гаворкі:

      – Прафесар Заяц цікавіцца штампаваннем кніг… то бок друкам. Наогул, гісторыяй інкунабул. У прыватнасці, візантыйскім Евангеллем ад Яна.

      – А, Еван’елле по Йовану?! – абудзіўся стары Янкавіч і, звёўшы выцвілыя бровы, спытаў: – А вы штось чулі пра брацтва янітаў?

      – Не давялося…

      – Яго стварылі пад патранажам візантыйскага патрыярха афонскія манахі. Іх мэтай было захаванне і распаўсюд Божага кніжнага слова. У наш час падобную місію выконваюць Гедэонавыя браты. Якраз яніты доўгі час і перахоўвалі згаданае Евангелле…

      – А потым з пляменніцай Палеалога прывезлі ў Маскву, адкуль яно патрапіла на тэрыторыю Югаславіі? – не стрымаўся Заяц.

      Вочы старэйшага Янкавіча звузіліся. Ён задуменна змуліў, нават прыкусіў тонкія вусны:

      – Так, калі быць больш дакладным – сюды, у Чарнагору. – І стары, нібыта штось успомніўшы, перакінуўся на іншае: – Дык вось, архіярэі русійскага Сінода і абвінавачвалі мітрапаліта Пятра, што ён тое цудадзейнае Евангелле прадаў купцу з Бокі Каторскай. А калі атрыманыя сродкі пайшлі на ежу галодным дзецям?! Што можа быць важней здароўя душы хрысціянскай? Урэшце, мітрапаліт жа не прадаў сваю веру ці слова Божае…

      – Ну так… – падтрымаў яго Заяц і нечакана перапытаў: – Дык усё ж ён прадаў тое Евангелле?

      – Ды хто ж яго цяпер ведае? – праз насцярожную паўзу паціснуў плячыма старэйшы Янкавіч і працягнуў: – Не разумею я мітусні вакол той кнігі. Евангелле і Евангелле. Вунь іх цяпер колькі сучасным друкам размножана! І ўсе яны аднолькавую сілу маюць, бо праз аднаго Хрыста дадзеныя.

      – Так, – зноў пагадзіўся Заяц і, узрушана варухнуўшы галавой, спытаў: – А чаму менавіта евангеліста Яна абралі сваім патронам афонскія кніжнікі?

      – Бо якраз ён, – старэйшы Янкавіч нібыта чакаў гэтага пытання, і твар яго радасна змяніўся, – якраз ён, хоць і быў непісьменным, першым атрымаў дар духа Святога: абвясціў тое, чаму іншыя тры евангелісты спачатку не навучылі. Ён гаварыў пра ўцялесненне Слова: «І Слова стала плоццю».

      – А чаму


Скачать книгу