.
скрып, нібыта хтось ідзе па падсохлым імху ці пяску. Адчуванне не з лепшых у гэтай напампаванай электрычным святлом мёртва каменнай прасторы. Як чыесьці крокі… Распавядалі, што да крыпты Івана Жахлівага прыходзіў Сталін: пастаіць з незапаленай люлькай, моўчкі паківае галавой – і марудна назад. Адна рука за спіной, другая, з люлькай, спераду…
Нарэшце і сама труна – як царкоўная рáка, пакрытая срэбнымі пласцінамі.
– Асцярожна. Не выпусціце джына… – жартоўна шэпча «навуковец у штацкім», калі спрактыкаваныя археолагі мякка ўзнімаюць вечка.
Шаравата шэрхлыя косці аддзеленыя ад хрыбта… Узнімаюцца мацуюцца толькі шэсць верхніх рабрын, якія амаль пяць стагоддзяў таму прыкрывалі ўладарныя грудзі… Правая рука, правільней, тое, што ад яе засталося, нібыта надломленая і падсунутая пад «спіну». На ёй, а таксама па вертыкалі шкілета – фрагменты пашарэлай тканіны. Косткі ступняў павернутыя ў адзін бок і ўпіраюцца ў сценку труны.
Прафесар Фёдараў манатонна дыктуе пратакол стэнаграму эксгумацыйнага агляду. На акулярах мітусяцца электрычныя ўсполахі.
«Навуковец у штацкім» далікатна пастуквае пазногцем па чэрапе (асістэнт археолаг тупа глядзіць на свой пэндзаль) і рэзюмуе:
– А яшчэ моцны…
Затым яго лоб моршчыцца:
– Што гэта?! – паказвае пальцам на іржавы ланцуг з вялікім крыжам.
– Перад смерцю ў сакавіку 1584 года цар Іван Жахлівы прыняў схіманашскі пострыг з імем Іона… – нібы чытаючы, выгаварыў на запытанне Заяц і нечакана адчуў, як ногі пачалі мякчэць. Спіне стала холадна, па ёй прабег вогкі сівер… Закрыў вочы – а перад ім зноў лямпачкі. Адна, дзве, тры… – налічыў пятнаццаць. Праз хвілю яны памутнелі і перасталі рэзаць зрэнкі. Пад тонкім шклом колбаў – чамусьці не спіралькі, а… косткі. Столь захісталася, і лямпачкі пачалі падаць біцца. Толькі чамусьці не ў шкляныя аскепкі, а ў белы пыл… Як мука. Мука ад змолатых костак…
– Ясна! – выводзіць яго з памараку «навуковец у штацкім». – Акрамя ланцуга, іншых прадметаў у труне няма. Працуйце далей! – і ўпэўнена падаўся да выхаду.
Падчас тых раскопак у Архангельскім саборы пад салеяй і заходняй часткай былі выяўленыя фрагменты муроўкі яшчэ XIII стагоддзя. Новыя ж сцены храма ўзводзіліся з белакаменных блокаў, падлога высцілалася з цэглы і керамічных плітаў з жоўтай і зялёнай палівай.
У эксгумаваных царскіх касцях хімічным аналізам было выяўлена анамальнае перавышэнне іртуці – у 24 разы.
– У тыя часы яна была лекамі. Іртуццю ад сіфіліса лячыліся… – пагаварылі ў лабараторыі і зрабілі адпаведнае заключэнне, якое, як і ўсе матэрыялы працы эксгумацыйнай камісіі, засталося засакрэчаным…
Тое было ў 1963 м. І вось праз шэсць гадоў перад ім, ужо доктарам навук, зноў той жа выраз твара: як перакручаны ў пральнай машыне, перасушаны і папрасаваны. Без аніводнага мімічнага руху… Толькі твар ужо не загадчыка кафедры, а прарэктара па навуцы. І зрэнкі масліны ўжо як выцвілі…
– Маем,