Сімъ побѣдиши. Алесь Пашкевіч

Сімъ побѣдиши - Алесь Пашкевіч


Скачать книгу
разводамі… Вось і Харалагін, дзверы, праз якія можна выйсці на каменны пандус і дабрацца на верхнюю галерэю – нібы на нябачных крылах узняцца да залачоных архангелаў і зверху ўвабраць у дрыготкую душу храмную прастору…

      Аграмадны купал, які – здавалася звонку – уціскаў святыню ў грэшную зямлю, унутры на далонях двух нефаў выглядаў лёгкім і ўзлётным. Можа – ад сонечнага вянка ўрэзаных у яго авальных вокнаў, можа – ад гонкіх узалочаных фрэсак, можа – ад высозных калонаў, а можа – ад намоленых слоў, што гучалі пад тым купалам і ўжо не месціліся ў храме.

      Але ім, малітоўным словам, было прасторна ў манашскіх душах, якія ў час гэтай вячэрні таксама ўзнімаліся да нябеснага купала…

      – Эвлагітэ! – ігумен упаў на калені, калі патрыярх увайшоў у свой тронны пакой – пераапрануты, у простым падрасніку. На галаве замест сферычнай клабукі была белая скуфія.

      – Бог дабраславіць, мой дарагі брат! – адказаў патрыярх і таксама ўкленчыў перад госцем. – Думаў, ужо й не пабачу тваю мудрую сівізну.

      Яны абняліся і прыселі на лаву, прыстаўленую ўздоўж сцяны з высокім арачным акном. Леваруч ад іх на пакрытым дарагім дываном узвышэнні стаяў залачоны трон з аксамітнай падушкай і доўгімі кутасамі.

      Патрыяршы трон ніколі не пуставаў: на ім месцілася кніга старадаўняга рукапіснага Евангелля ў залатых вокладках. Па абодва бакі трону – гліняныя вазы гаршкі з доўгімі пальмавымі галінамі. Просты ж драўляны сталец патрыярха быў пад узвышэннем, але ўладыка сеў побач з госцем.

      – Ці добрай была дарога? І як цячэ жыццё Божае на Афоне?

      – Хвала Богу, і дарогі, і жыццё нашае добрыя, – пачаў Ніл – і спыніўся, не ведаючы, як падступіцца ў размове са сваім клопатам, але патрыярх нібыта адгадаў ягоныя думкі:

      – Аднак бачу пакутнае ў вачах тваіх: гавары.

      – На дванаццатым годзе чорнага скіту адкрылася нашаму старэйшаму брату Філафею відзежа нябесная: Маці Божая паказала яму бой двух галубоў, чорнага з белым. І ўбачыў брат наш Божы… смерць Канстанцінопаля і разбурэнне Святой Сафіі… – ігумен сполашна перахрысціўся і адвёў ад патрыярха вочы.

      Праз акно ў залу запаўзалі першыя вечаровыя цені. Бліснула пад нізкімі промнямі астылага свяціла залатое акаймленне Евангелля на патрыяршым троне – і адлюстравалася ў блакітных зрэнках ігумена.

      – Гавары далей, – загадаў папрасіў патрыярх.

      Ігумен уздыхнуў, нярвова скрыгатнуў зубамі – ажно зварушыліся абветраныя жаўлакі – і прадоўжыў:

      – Апякунка Нябесная спусцілася ў агонь высокі, у якім гарэлі словы Божыя – кнігі Святога Пісання… «Ідзі і раскажы», – загадала Валадарка Цноты старцу Філафею, і ўбачыў ён у тым сне, як выйшла Бязгрэшная з агня, і паклала на ваду кнігу, і сказала: «Вось цела Сына майго». І разгарнула кнігу, і перст свой да радкоў прыклала, і сказала: «А гэта кроў Ягоная»…

      Патрыярх устаў, прайшоў да трона, укленчыў перад Евангеллем:

      – Госпадзе, Божа мой! Ты паставіў зямлю на цвёрдых асновах: не пахіснецца яна


Скачать книгу