Сімъ побѣдиши. Алесь Пашкевіч

Сімъ побѣдиши - Алесь Пашкевіч


Скачать книгу

      1963, 1969 гады

      Мікалай Заяц бачыў такі твар ужо другі раз у жыцці: нібыта яго пакруцілі ў пральнай машыне, а затым, перасушаны, папрасавалі. Ніводнага мімічнага руху! Нават вочы – як пацягнутыя пакостам, як масліны ў воцатным расоле…

      І размова пачыналася аднымі й тымі ж словамі. Напачатку гэта было ў загадчыка кафедры, праз некалькі дзён пасля абароны кандыдацкай.

      – Даручэнне, Мікалай Сымонавіч, маецца… па тэме Вашай навуковай працы. – І зрэнкі масліны ўздрыгануліся. – Лекцыйную нагрузку перакінем на зіму, а тут трэба пастарацца, бо – самі разумееце – запыт зверху. Інструкцыі – на месцы…

      І вось ён – упершыню «за сцяной», у самым што ні ёсць «сэрцы Радзімы». Паўз Палац з’ездаў уся іх група – сем чалавек – пад пажаўцелымі прысадамі цопае моўчкі і неяк насцярожана. Праваруч – Успенскі сабор, усыпальня мітрапалітаў і патрыярхаў, злева – званніца Івана Вялікага з дзвюмя зіхоткімі цыбулінамі купаламі. Самая высокая пабудова Крамля. Кажуць, там звон – у шэсцьдзясят пяць тон…

      Нарэшце і іхняя мэта: Архангельскі сабор. Сустракае сваёй некалі белай сіметрыяй – як разгорнутая напалам кніга. А паветра саленавата церпкае… Можа, ад недалёкай рэчкі за сцяной? І ў галаве – усё, што можна было нашкрэбці ў гістарычных крыніцах…

      Яшчэ пры браце Аляксандра Неўскага Міхаіле Яраслававічы тут збудавалі драўляную царкву ў гонар архангела Міхаіла. Пры Іване Каліце вырас каменны храм, як сведчаць летапісы – у знак удзячнасці за ратаванне Масковіі ад голаду. Каліту першым і пахавалі пад зводамі яшчэ незавершанай святыні, якая стала ўсыпальняй маскоўскіх князёў. А ў пачатку XVI стагоддзя храм зноў перабудавалі. Пачаліся рэстаўрацыі, апошняя з якіх планавалася на іхніх вачах…

      Будаўнічыя рыштаванні абхоплівалі сабор, і калі ён нагадаў Зайцу разгорнутую кнігу, дык усё разам цяпер выглядала як закратаваны манускрыпт. І расчытаць яго – няпростая работа, даручаная міністэрствамі культуры і адукацыі іхняму «зводнаму археалагічнаму калектыву» пад кіраўніцтвам прафесара Фёдарава.

      …Вузкія шчыліны вокнаў, цяжкі, выцягнуты з усходу на захад простакутнік сценаў… Нейкі незвычайны ўрачыста жалобны настрой (лічылася, што апякун сабора архангел Міхаіл быў правадніком душаў у царства вечнасці). Ну а храм, падумалася Зайцу, – «кантрольна прапускны пункт» на той свет, праз што і даставалася яго сценам за ўсю гісторыю. Як адзначана ў летапісах, у 1450 годзе падчас навальніцы ў храм патрапіла маланка, а роўна праз чвэрць стагоддзя «внутри града» адбыўся пажар. У 1505 м князь Іван Васільевіч загадаў наогул разабраць старую царкву і закласці новую. Ды памёр. І сцены сабора, якія дастаялі да гэтых дзён, узводзілі ўжо пры ягоным сыне Васіліі Трэцім. «Курыраваў» будоўлю міланскі архітэктар Алевіз Фразін, які сачыў за ўзвядзеннем усяго каменнага Крамля. У вайну з Напалеонам французы выкарыстоўвалі храм як кухню ды казарму. Пакралі залатыя аклады, а з іканастасаў рабілі лаўкі ды ложкі… Таму зноў даводзілася аднаўляць унутранае ўбранства. У 1917 м сабор пашкодзілі


Скачать книгу