Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік). Артур Конан Дойл

Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік) - Артур Конан Дойл


Скачать книгу
з гэтым джэнтльменам?

      – Так, містэр Холмс, мы заручыліся яшчэ падчас нашай першай прагулкі. Хосмер… то бок містэр Энджэл… ён працаваў касірам у нейкай канторы на Лідэнхал-стрыт і…

      – У якой канторы?

      – Гэта самае кепскае, містэр Холмс: я не ведаю.

      – Хм… а дзе ён жыве?

      – У яго пакойчык пры канторы.

      – Значыць, і адрасу яго вы не ведаеце…

      – Не, апроч таго, што гэта Лідэнхал-стрыт.

      – А куды вы тады дасылалі свае лісты?

      – На пошту на Лідэнхал-стрыт, да запатрабавання. Ён казаў, што калі я буду дасылаць іх проста ў кантору, усе клеркі будуць кпіць з яго – маўляў, лістамі з паненкай абменьваецца. Я прапанавала пісаць яму на друкарцы, як і ён мне, але ён не пагадзіўся і сказаў, што калі я пішу яму, ён адчувае мяне ў гэтых лістах, а калі пачну друкаваць, яму будзе здавацца, што друкарка нас раздзяляе. Уяўляеце, як ён мяне кахаў, містэр Холмс, калі хваляваўся нават пра такія дробязі!

      – Гэта шмат пра што сведчыць, – прамовіў Холмс. – Для мяне ўжо даўно аксіёма тое, што менавіта дробязі непараўнальна важнейшыя за ўсё астатняе. Вы не маглі б прыгадаць яшчэ якія-небудзь дробязі пра містэра Хосмера Энджэла?

      – Ён вельмі сарамлівы чалавек, містэр Холмс. Ён нашмат ахвотней прагульваўся са мною ўвечары, чым удзень, кажучы, што цярпець не можа, калі на яго вочы ўтаропліваюць. Ён вельмі сціплы і шляхетны быў, містэр Холмс. У яго нават голас быў мяккі, ціхі. Ён мне расказваў, што праз востры танзіліт у яго ў дзяцінстве апухалі гланды, і з таго часу ў яго слабае горла, таму гаворыць ён перарывіста, амаль шэптам. Ён заўсёды добра апрануты, вельмі ахайна і проста, але ў яго, як і ў мяне, кепскі зрок, і ён носіць зацемненыя акуляры – ад яркага святла.

      – Добра, і што адбылося, калі ваш айчым містэр Віндыбэнк зноў паехаў у Францыю?

      – Тады містэр Энджэл зноў зазірнуў да нас і прапанаваў мне ажаніцца, пакуль ён не вярнуўся. Ён так горача прасіў мяне, нават прымусіў паклясціся на Бібліі, што я заўжды буду яму вернай, што б ні здарылася. Мама сказала, што ён правільна зрабіў, прымусіўшы мяне паклясціся: маўляў, гэта яскрава сведчыць пра ягоную жарсць. Мама адпачатку была да яго надзвычай прыхільная і захаплялася ім нават больш, чым я. Калі яны ўжо планавалі нашае вяселле проста на гэты тыдзень, я спыталася, як быць з бацькам. Але яны абодва загадалі мне гэтым не пераймацца, а проста расказаць яму пасля, а мама паабяцала сама ўсё залагодзіць. Мне гэта не вельмі спадабалася, містэр Холмс. Канечне, смешна, што я пытаюся ягонага дазволу, каб адлучыцца з дому, – ён жа ўсяго на некалькі гадоў за мяне старэйшы, але я не хачу хлусіць пра што б там ні было. Таму я напісала яму ў Бардо, дзе ў іхнай кампаніі французскае аддзяленне, але ліст вярнуўся назад акурат у раніцу майго вяселля.

      – Ліст не заспеў яго, так?

      – Правільна, сэр. Ён выехаў у Англію перад самым прыходам ліста.

      – Вось дык не пашанцавала. Значыць, вашае вяселле было прызначанае на пятніцу. Вянчанне ў царкве планавалася?

      – Так, сэр, але даволі сціплае, у царкве Хрыста


Скачать книгу