Мы з Санькам – артылерысты. Іван Сяркоў

Мы з Санькам – артылерысты - Іван Сяркоў


Скачать книгу
шпакі, наступаючы адзін другому на пяткі, па класных пакоях – што нам з Санькам удалося зрабіць пры такой строгасці, дык хоць сесці за адзін стол. Усё ж такі, калі таварыш побач, спакайней. А на стале ўжо кожнаму па два аркушы паперы са сшыткаў у клетачку, а на паперы пячатка і нумар. Не пераменіш, не схітруеш. А калі ў клас зайшлі экзаменатары, не ведаю, як Санька, я ж проста абвяў увесь. Яна! Чорная і ў акулярах! Гэта ж каму не шанцуе, таго і бацька лупцуе. А з ёй яшчэ і лысаваты капітан у падмогу. Добры маёр камусьці іншаму дастаўся.

      I што яны прыдумалі, змяя з капітанам? На дзвюх дошках напісалі розныя задачы, а потым паказалі, якому раду якую з іх рашаць. Ну і колькі той карысці, што селі мы з Санькам побач? У яго капітанская задача, а ў мяне – змяіная, у яго – на тупыя вуглы, а ў мяне – на вострыя. Тут не падгледзіш і не падкажаш, выграбайся сам як можаш. Ды і яны між сталамі шастаюць, нібы заведзеныя, боязна нават вокам скасавурыцца, не тое што галаву павярнуць. Правільна казаў Юрка: тут толькі трымайся.

      Але, на наша здзіўленне, задачкі аказаліся лёгкімі. Рашылі мы іх не самыя першыя, але і не апошнія. Першы я паклаў ручку і пацёр далонь аб далонь ад задавальнення, а потым і Санька следам за дзедам. Калі мы, паклаўшы на экзаменатарскі стол свае рашэнні, выходзілі з класа, там яшчэ чалавек з дзесяць сядзела хто як: хто грыз ручку, хто ў глыбокай задуменнасці трымаўся рукой за галаву, хто шкроб у патыліцы. А яны кажуць – сяло!

      На экзамене па алгебры нашы рады парадзелі, там-сям за сталамі ўжо сядзела па адным, але мы з Санькам ужо не так калаціліся, хоць зноў быў і той жа клас, і тыя ж парадкі, і тыя ж экзаменатары. Па чацвёрцы за геаметрыю ў нас было ўжо ў кішэні. Не такая яна і лютая тая чорная ў акулярах, як мы наслухаліся. Гэта хто двойку атрымаў, хто ўжо за парогам, для таго – канешне.

      Пасля алгебры мы хадзілі па вучылішчы як свае, не ведаючы яшчэ і адзнакі. Гэта Юрка надаў нам упэўненасці. Прыбегшы ў вучэбны корпус, калі мы ўжо выйшлі з класа ў калідор, ён сам перарашаў нашы задачкі і сказаў, што ўсё ў нас правільна, менш як па чацвёрцы не будзе, калі мы чаго там не нахамуталі. А пасля гэтага павёў нас і ў сталоўку, дзе ён быў на той дзень дзяжурны. Праўда, там ужо ўсё паелі, але знайшлося і нам па поўным алюмініевым карцы кампоту і лусце добрага, сапраўднага хлеба, а не такога, як мы ядзім дома, у якім палавіна бульбы і рознай іншай мешані, каб мука так не разыходзілася. Словам, пасля алгебры мы ішлі з Санькам дахаты амаль шчаслівыя і сытыя. Я, праўда, быў менш сыты за Саньку. Са сваёй лусты я нёс палавіну дамоў на пачастунак Глыжку.

      Па фізіцы было вуснае апытанне. Трымцелі ўсе, як цюцькі на марозе! А са мной здарылася такое, што я ледзь не пасівеў. Той самы капітан, што быў і на матэматыцы, загадаў мне рашыць на дошцы задачу. Задача як задача – нічога мудрага, мы ў школе спраўляліся і не з такімі. Перамножыўшы кілаграмы на метры, я, хуценька знайшоў адказ і бадзёра далажыў:

      – Атрымалася дзве конскія сілы, таварыш капітан!

      I тут у класе як зарагочуць! Не ўсе, праўда, а толькі двое з тых культурных гогаляў, і асабліва ў рабым летніку. У мяне і сэрца спынілася, вушы заняліся агнём: усё – праваліўся. Канец


Скачать книгу