Сакрамэнта. Галіна (Галіна Багданава)

Сакрамэнта - Галіна (Галіна Багданава)


Скачать книгу
дамаляваў. Толькі пазначыў. Ён, як і ўсе егіпцяне, баяўся, каб душа царыцы – «ка» не выйшла з яе жывога цела і не перасялілася ў бюст. Невядома, што сталася б тады з царыцай. На адным з бюстаў быў надпіс: Неферціці. Прыгожая прыйшла. Так перакладаецца яе імя. Выявы гэтай царыцы, як кажуць археолагі, сустараліся і раней, у рэльефах, роспісах. Але імя было выразна напісана толькі на адным з бюстаў, на тым, дзе ў Неферціці на галоаве высокі царскі галаўны ўбор – ціяра. На бюсце, які мы ўзялі з сабою ў Амерыку, ціяры няма, толькі выступ, на які яна мусіла мацавацца. Можа, скульптар не паспеў яе зрабіць, а, можа, яе адбілі нейкія варвары. І афарбоўка твару ледзь праглядае. Неферціці. Прыгожая прыйшла. Цяпер вучоный расшыфравалі шмат надпісаў. І ведаюць, што яна была жонкаю фараона Аменхатэпа ІV, таго самага, які назваў сябе Эхнатонам (Атон – значыць «сонца») і, кажуць, распачаў вялікія пераўтварэнні.

      Мой Джон сёлета адкапаў, адкрыў свету Неферціці. А я нарадзіла яму Магду. Цяпер, калі я трошкі ведаю лёс старажытнаегіпецкай царыцы, і веру ў яе сусветную славу, я, пэўна, магла б назваць сваю дачку Неферціці. А, можа, і не. Магда неяк цяплей, па-польску. Яна таксама плыве з намі ў Амерыку. І цяпер спіць у суседняй каюце, разам з маёй любімай нянечкай, што калыхала і мяне, і майго брата, і маю старэйшую дачушку Сафі, якая, можа й добра, з мужам і сваім маленькім сынам не паплыла з намі, засталася ў Польшчы.

      Але зараз не пра тое… У гэтым бэзавым паўзмроку Неферціці здаецца жывою. І мне так хочацца пагаварыць з ёю, пра самаесамае патаемнае пагаварыць. Зараз рашуся і пагладжу яе па шчацэ…Якая мяккая, шурпатая, але ўсё адно мяккая ў цябе скура, мілая мая Неферціці, а вока, тваё вока вось зараз так заблішчэла, што мне падалося, з яго пабяжыць сляза, жывая сляза.

      Не трэба, не плач. Неферціці. Давай, лепш пагаворым. Як жанчына з жанчынай. Зараз я паспрабую ўсміхнуцца. Як ты. Мякка і іранічна. Вось так. У мяне за плячыма ўсяго некалькі дзесяцігоддзяў. У цябе – вечнасць, але, я ўпэўнена, ты зразумееш мяне… Мне зараз трэба выгаварыцца. Я буду пісаць і прагаворваць тое, што пішу, услых. Для цябе.

      Першы мой муж Казімеж цалаваў мне рукі. Так, што ў мяне, дваццацігадовай, ад кожнага ягонага дотыку ўсё ўсярэдзіне сціналася і ветрык, скразняк прабягаў па спіне. У яго былі рудыя, шорсткія вусы, на зіму ён яшчэ адпускаў і бараду, таксама рудую і шорсткую. А вочы ў яго былі ясныя, шэраблакітныя, з хітрынкай і халаднаватым сталёвым водбліскам. Як у сапраўднага паляка. Польскага шляхціца. «Цалую ручкі»…

      На жаль, а, можа, і на шчасце, я была не з тых, хто мог надоўга затрымаць ягоную ўвагу. І да мяне, і пасля мяне ён меў многіх, і, як ні дзіўна, пераважна тых, хто зневажаў яго. Мужчыны, цяпер я гэта пэўна ведаю, любяць, каб ім час ад часу рабілі масаж спіны вострымі абцасамі. Гэта іх бадзёрыць. А мне хочацца глядзець на майго мужчыну знізу ўверх, мяне раздражняе, калі моцныя людзі пачынаюць поўзаць, паруску кажучы «пресмыкаться».

      У другога майго мужа П’ера былі чорныя вусы, чорная кучаравая чупрына і гэткія ж, як у Казімежа, шэра-блакітныя


Скачать книгу