Сакрамэнта. Галіна (Галіна Багданава)

Сакрамэнта - Галіна (Галіна Багданава)


Скачать книгу
саступае яго роднай італьянскай.

      Дрэвы-дровы… Адна літара і вялікае, глабальнае, касмічнае (ахопленыя полымем дрэвы так убачыш хіба што з касмічнай вышыні) ператвараецца ў малое, мізэрнае – у попел, які можна ўзяць на далонь, дзьмухнуць – і ён разляціцца, ператворыцца ў нішто.

      Хтосьці, назіраючы за пульсуючымі, мігатлівымі вугельчыкамі ў печы, бачыць у аксамітным паўзмроку яе ўлоння зорнае неба, космас. А нехта, гледзячы туды, як Леанарда, усведамляе, што там, у печы, дагарае лес, дрэвы, кусты вялікіх лясоў… Дрэвыдровы. Усяго адна літара… І глабальнае пераўтварэнне.

      …З гэтымі думкамі я падыйшла да люстэрка. Яшчэ мокрыя ад дажджу мае валасы цяпер кучаравіліся яшчэ мацней, чым зранку. Цяпер зразумела, чаму сёння адзін з вучняў, калі я паказвала «Мону Лізу», спытаў: «А Вам ніхто не казаў, што Вы да шаленства падобная на Мону Лізу, на Джаконду?»

      «Не… Вы будзеце першы,» – разгубіўся я. І гэтая разгубленасць дасюль рэхам стыне ў маіх вачах…

      А што, калі гэтыя мае кучарашкі прымацаваць як бараду. Вось так… Вадаспадам…

      У паўзмроку з залюстроўя на мяне раптам зірнула ўжо не Джаконда, на мяне зірнуў сам Леанарда. Не разгубленасць, ніякаватасць, а лёгкая іронія іскрылася ў ягоных зрэнках. Чыста мужчынскі рацыяналізм і скепсіс… Розум аналізуе. Душа сінтэзуе. Вобраз нараджаецца не ў галаве, у сэрцы. І душа пераўтварае яго ў рэальнасць, акрыляе яго…

      Якія дзіўныя бываюць супадзенні. Той мой вучань, які ўбачыў ува мне Джаконду, можа, на сёння адзін з самых таленавітых на Беларусі юных скульптараў, цяпер, у нашым стагоддзі амаль дакладна паўтарае лёс Леанарда. Яго, як і калісьці геніяльнага Леанарда, кінула маці. І ён не ведае, дзе зараз яна блукае. І ці блукае ўвогуле…

      Адзін з даследчыкаў творчасці Леанарда знайшоў запіску, дзе была ўсяго адна фраза: «Сёння памерла Кацярына». Лічыцца, што гэта ён пра маці, сваю маці, якую не бачыў шмат гадоў. Эпоха Адраджэння, якая падарыла свету ўзоры бездакорнага ўзнёслага гуманізму, наяве была і жорсткаю, і крываваю.

      – Чалавек прагне дасканаласці, гармоніі, сіметрыі і паўнаты. Дзяўчынка з самага нараджэння бачыць свой люстэркавы адбітак, сваё адлюстраванне ў бацьку, бачыць, якою б яна была, каб нарадзілася мужчынам. А хлапчук – у маці. Я не памятаю, амаль зусім не памятаю сваю маці. Таму маё жыццё – вечнае блуканне ў залюстроўі. У пошуках майго другога «я», у пошуках жанчыны, якая б магла ўвабраць у сябе маю беспрытульную душу…

      Калісьці я ўжо чула гэты голас. І гэтае перарывістае дыханне… Так гаворыць мой вучань, той, які сказаў, што я падобная на Джаконду…

      – Я быў вельмі паслухмяным, паверце, я быў самым паслухмяным з усіх маіх братоў і сясцёр. Адзінае… Над та не любіў есці тварог… І мама, мая мама будавала мне з тварагу замкі… А потым яна пайшла і не вярнулася…

      Я глядзела ў ягоныя вочы. Сумныя, самотныя зеленаватыя вочы… Цяпер я разумела, гэта былі вочы Леанарда. А ў памяць наплывалі новыя загадкі, якія сама сёння загадвала вучням. І якія так хутка разгадваў той мой вучань. І новыя, яшчэ нідзе не зафіксаваныя…

      …


Скачать книгу