У святой краіне выгнання. Ала Сямёнава

У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава


Скачать книгу
І не заўсёды любіла, калі ёй навязвалі сваю таварыскасць.

      Тым часам перад самым ад’ездам Азарэвічам далі на нейкі час службовую кватэру. Маці па-ранейшаму ездзіла ў Маладзечна, дзед ад’язджаў, каб даведацца, што там, на радзіме. Дану вырашылі аддаць у садок. Гэта было відавочным гвалтам яе свабоды, на розум Даны. І дзяўчынка вырашыла пытанне проста: пералазіла цераз плот садка і прыходзіла дамоў. Але там з’явілася Ніна. Каб весці гаспадарку і пільнаваць Дану. Ніне было гадоў васямнаццаць, была яна з вёскі, з «паненкай» вырашыла ладаваць адносіны выключна з пазіцыі моцы, найперш фізічнай. Першы дзень гаспадарання Ніны быў адзначаны поўнай хатай дыму. Ніна смажыла бульбу на голай патэльні – удома ў яе зроду ніхто бульбу не смажыў: варылі, пяклі ў печы. «Гэтага панскага заводу ў нас не было», – пачала яна і асеклася. Хацелася застацца ў горадзе – дык што яна, не засвоіць тую навуку? Другой падзеяй першага дня гаспадарання Ніны было высвятленне адносін з Данай. Ніна спавядала і ведала адну навуку выхавання, на яе погляд, бясспрэчную – добрую поўху. Дана была прызвычаена да падвышэння тону і натацый. Таму, атрымаўшы аплявуху, Дана, сцяўшы зубы, кінулася абараняць свой гонар. Дужая дзеўка Ніна, пра яе суседзі гаварылі: «Хоць у воз запрагай», адкінула Дану, што шчанюка, і абаронца свайго гонару бразнулася патыліцай аб драўляную канапку. І – страціла прытомнасць. Менавіта ў той момант, як маці з’явілася ў хаце. Ніне было моўлена, каб яна ніколі пальцам не кранула дзяўчо. Усе высвятленні адносін толькі праз дзеда або Вольгу Станіславаўну. Дане было загадана слухацца Ніны.

      Дана як магла потым пазбягала Ніны. А тая, меўшы вялікую хэнць шчыкнуць па носе або адхвастаць ганарлівую «паненку», даводзіла ёй вусныя прысуды: квелая, гнілая, тоўстая. Першыя два азначэнні з поваду таго, што Дана часта хварэла на ангіну. Апошняе – у параўнанні з бледнымі і худымі, што чарацінкі, пасляваеннымі адналеткамі – мала хто еў сытна – дагледжаная, з тварам ружова-вяршковага колеру Дана не адпавядала агульным «стандартам». Маці звяла добрую частку свайго гардэробу і ездзіла па камандзіроўках, але «дзіця» было сытае. Калі Ніне зусім ужо карцела дапячы Дане, яна пачынала выводзіць рэчытатывам: «Паненэчка мала, рана дысей ўстала…» Што падкрэслівала эксплуататарскі сэнс Данчынай істоты і перавагу сялянства Ніны.

      Дана вяла, так бы мовіць, лінію грамадзянскага непаслушэнства. Ніна, калі не было дарослых, мелася ўчыняць хатні дыктат. Дана касавурылася і вяла сваё. Тым часам Дана пайшла ў школу, на другую змену, і Ніна мела абавязак сустракаць яе. Дана вынаходліва шукала маршруты, вядомыя толькі ёй адной, і шыбавала дамоў з сяброўкамі. Злацешылася Ніна, калі Дана заліла сваё белае цыгейкавае футра чарніламі. «Во, глядзіце, нягодніца! Пястунка матчына!» Дана не апраўдвалася. Што зробіш, даводзіла сваё блазнюкам-хлопцам, што дражнілі яе. Дана выліла ім на галаву ўсю сваю «непралівайку» – былі такія чарніліцы. Пацярпела і сама, але ж дражнілкі скончыліся. Ніхто нікому не жаліўся: закон гэты


Скачать книгу